Васіль Данілавіч Дружчыц

беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Данілавіч Дружчыц
Remove ads

Васіль Данілавіч Дружчыц або Друшчыц (27 студзеня (8 лютага) 1886, Блудзень, Літоўскае генерал-губернатарства20 снежня 1937(1937-12-20), НКУС Менска[d]) — беларускі гісторык.

Хуткія факты Васіль Данілавіч Дружчыц, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1901 годзе скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, у 1907 — Літоўскую духоўную семінарыю (Вільня), у 1911 — Юр’еўскі (Тартускі) універсітэт. У 1911—1922 гадах выкладаў гісторыю ў Вільні, Шаўлях, Рэчыцы, Бабруйску. Удзельнічаў у рабоце Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску.

Thumb
Прэзідыум Гісторыка-археалагічнай секцыі Інбелкульта. 1926. Злева направа: Ісаакій Сербаў, Міхаіл Мароз, Васіль Дружчыц, Дзмітрый Даўгяла.

З 1922 года выкладчык, з 1927 — прафесар кафедры гісторыі Беларусі БДУ. Адначасова з 1924 года правадзейны член Інбелкульта; з 1927 — старшыня камісіі Інбелкульта па гісторыі гарадоў. З 1933 года супрацоўнік Інстытута гісторыі БелАН, прафесар кафедры гісторыі народаў СССР Літаратурнага інстытута імя Герцэна (Масква). Даследаваў беларускае сярэднявечча, магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, гісторыю кнігадрукавання.

Арыштаваны 14 студзеня 1937 года. Асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19 снежня 1937 года на расстрэл. Расстраляны ў адну ноч з Якавам Афанасьевым, Іосіфам Валадзько, Аркадзем Ляшчынскім, Маркам Матусевічам, Фёдарам Сулкоўскім, Іванам Суртам, Дорай Турбовіч і іншымі (агулам больш за 200 чалавек)

Рэабілітаваны 5 ліпеня 1958 года.

Remove ads

Творы

  • Палажэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасля Люблінскай уніі // Працы БДУ. 1925, № 6-7;
  • Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст. // Працы БДУ. 1926, № 12;
  • Беларускія месты ў гістарычнай літаратуры // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1927.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads