Янка Пачопка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Янка Пачопка, сапраўднае Іван Пятровіч Пачопка (26 кастрычніка 1890, в. Летнікі, Дзісенскі павет Віленскай губ. — 26 мая 1977, в. Малінаўка Глыбоцкага р-на; Псеўданімы і крыптанімы: I.Р.; Башкір; Iв. П-ка; Праваслаўны; Шкiрба; Я. П.; Янка Башкiр; Я. Шкiр-ба) — беларускі свецкі праваслаўны і культурны дзеяч, удзельнік хрысціянскага руху пачатку XX ст., рэдактар і выдавец, пісьменнік, перакладчык, фалькларыст, аграном.

Хуткія факты Янка Пачопка, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і лесніка Пятра Пачопкі. Скончыў Варанецкую сельскагаспадарчую школу (1914), затым 3-х месячныя курсы па жывёлагадоўлі і малочнай гаспадарцы пры Віленскім таварыстве сельскай гаспадаркі. Служыў чыноўнікам Дэпартамента земляробства Віленскай губерні. У 1920-я гады выдаў у Вільні шэраг кніг сельскагаспадарчай тэматыкі. У 1925 года рэдагаваў і выдаваў у Варшаве рэлігійны двухтыднёвік «Праваслаўны Беларус»[1], з чэрвеня 1925 года — штомесячнік-дадатак, дзе публікаваліся царкоўныя казанні на беларускай мове[2]. У 1930-я гады жыў на ўласнай гаспадарцы. У 1939—1958 гадах працаваў аграномам.

Быў блізкім сябрам Язэпа Драздовіча.[2] Мастак стварыў некалькі партрэтаў Я. Пачопкі, а таксама рыхтаваў ілюстрацыі да яго кніг, у т.л. у 1923 годзе ўсе ілюстрацыі да кнігі «Пчолы і як вадзіць іх у рамавых вуллях». Многія работы і некаторыя асабістыя рэчы Я. Драздовіча доўгі час захоўваліся ў сям'і Я. Пачопкі. Таксама сябраваў з Міхасём Машарам, з якім ўсе трое ўтваралі своеасаблівае творчае трыо. Часта сустракаліся ў хаце Янкі Пачопкі ў 1930-ых г.г., у Летніках. Ладзілі там паэтычныя вечары і культурныя мерапрыемствы[3].

Меў траіх дзяцей — сына і дзвюх дачок. Дзядзька сяброўкі Саюза беларускіх патрыётаў Людмілы Краснадубскай.

Пахаваны ў в. Малінаўка Глыбоцкага раёна[2].

Remove ads

Творчасць

Дэбютаваў перакладам з рускай у «Нашай Нівай» у 1912 годзе. Першы верш Я. Пачопкі «Дудар» апублікаваны ў «Нашай ніве» ў 1913 годзе[2].


Гэй, дудар, чаго ты змоўчаў?
Мо жалееш ты грудзей,
Або песні свае скончыў
Ты, над-Дзвінскі салавей?
Дзмі крапчэй – узноў пальецца
Песня валам, ды не трусь
Што ад песні ўскалыхнецца,
Як ад грому, Беларусь!
Націскай мяшок скураны,
Пальцы шыбчэй ў ход пушчай!
Скінь жуду, ды будзь рахманы...
Што ж маўчыш, брат – пачынай![4]


Першае апавяданне «Злы лёс» выйшла ў газеце «Савецкая Беларусь» у 1921 годзе. Між іншым аўтар камедыі «Гурток» (1926). У міжваеннае дваццацігоддзе шырока друкаваўся на старонках заходнебеларускіх дзіцячых часопісаў («Заранка», «Praleski»)[2]. Супрацоўнічаў з заходнебеларускімі перыядычнымі выданнямі («Маланка», «Калосьсе», «Сялянская Ніва», «Chryścijanskaja Dumka»[1]).

[2]

Збіраў народныя казкі і паданні, на аснове якіх напісаў кнігу «Народныя казкі і апавяданні Дзісненшчыны», але з яе ў 1927 годзе была надрукавана толькі адна казка «Дурнішча: Народная казка з Дзісненшчыны».

У 1920-я гады ў Вільні выйшлі кнігі Я. Пачопкі на сельскагаспадарчую тэматыку «Малочная карова: Як яе выбраць, карміць і даглядаць» (1923), «Пчолы і як вадзіць іх у рамавых вуллях» (1923), «Гародніцтва: Як трэба гаспадарыць на гародзе, каб мець добрае варыва» (1925), «Як выбраць добрага каня» (1928).

Рукапісны сшытак вершаў Я. Пачопкі захоўваўся ў яго старэйшай дачкі, Ліны Іванаўны Павульскай, якая перадала яго на сталае захаванне Дзяржаўнаму музею гісторыі беларускай літаратуры.

Remove ads

Зноскі

  1. Календарыюм…
  2. Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя…

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads