Яўген Рыгоравіч Радкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Рыгоравіч Радке́віч (3 кастрычніка 1937, г. Сянно, Віцебская вобласць — 3 студзеня 1999) — беларускі пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1988). Кандыдат гістарычных навук (1974). Прафесар (1989).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. У 1955 г. паехаў у Казахстан. Скончыў Усць-Каменагорскае вучылішча сельскай гаспадаркі (1956). Працаваў трактарыстам, камбайнёрам у саўгасах імя Жданава і «Пагранічнік» Паўладарскай вобласці. У 1958 г. — піянерважаты дзіцячага дома № 2 у п. Парэчча Гродзенскай вобласці. У 1963 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 3 1960 г. адначасова працаваў рэдактарам, загадчыкам маладзёжнай рэдакцыі Беларускага радыё. У 1970—1971 гг. загадчык рэдакцыі газеты «Мінская праўда». 3 1974 г. — выкладчык, загадчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання БДУ.
Remove ads
Творчая і навуковая дзейнасць
Друкуецца з 1966 (1958[1]) г. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Плытагоны» (1972), «Месяц Межань. Зіма на выратавальнай» (1976), «Горны мёд» (1982), аповесцей «Антаніна» (1979), «Пешшу праз Галактыку» (1984), раманаў «Сутокі дзён» (1984), «Закон прыцягнення» (1990). Напісаў кнігу публіцыстыкі «Камсамольская дынастыя» (1968), даследаванне «Маладзёжная радыёпраграма: станаўленне, функцыі, форма» (1979), манаграфію «Беларускае радыё: гісторыя, перспектывы развіцця» (1983).
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 222. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads