Ян Сібеліус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Сібеліус
Remove ads

Ян (Жан[17], Юхан) Сібеліус[18] або Сібеліюс (шведск.: Jean Sibelius маўленне, шведск.: Johan Julius Christian Sibelius; 8 снежня 1865, Хяменліна, Вялікае княства Фінляндскае — 20 верасня 1957, Ярвенпяя, Фінляндыя) — фінскі кампазітар, педагог; заснавальнік нацыянальнай кампазітарскай школы; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў сусветнага сімфанізму.

Хуткія факты Ян Сібеліус, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Вучань М. Вегеліуса. 3 1891 выкладаў у Хельсінкскай кансерваторыі.

Творчасць

Для яго творчасці характэрны віртуознае валоданне тэхнікай кампазіцыі і інструментоўкі, сінтэз класічных і рамантычных традыцый, імкненне да праграмнасці. Арганічна перапрацоўваў музычны фальклор, выкарыстоўваючы яго ладава-гарманічныя і гарманічныя асаблівасці. Творы вылучаюцца своеасаблівай строгасцю і адначасова непасрэднасцю выказвання, для іх характэрны патрыятычныя матывы, заснаваныя на фінскай народнай паэзіі, гісторыі, міфалогіі і эпасе. Сярод твораў: сімфонія «Кулерва» для салістаў, хору і аркестра (1892), 7 сімфоній для аркестра (1899—1924), праграмныя аркестравыя творы, у тым ліку сюіта «Лемінкяйнен» (1893—96), 4 легенды (у тым ліку «Туанельскі лебедзь» на сюжэт «Калевалы»), сімфанічныя паэмы, у тым ліку «Сага» (апошняя рэд. 1901), «Вясновая песня» (1894), «Фінляндыя» (1899), «Дачка Поўначы» (1906), «Начная скачка і ўсход сонца» (1907), «Тапіёла» (1926), канцэрт для скрыпкі з аркестрам (1903), «Сумны вальс»; інструментальныя ансамблі і п’есы; кантаты і хары, каля 100 рамансаў і песень, музыка да драматычных спектакляў і інш.

Remove ads

Асноўныя творы

Сімфоніі

• «Кулерва», сімфонія для салістаў, хору і аркестра, op.7 (1899)
• Сімфонія № 1 e-moll, op.39 (1899)
• Сімфонія № 2 D-dur, op.43 (1902)
• Сімфонія № 3 C-dur, op.52 (1907)
• Сімфонія № 4 a-moll, op.63 (1911)
• Сімфонія № 5 Es-dur, op.82 (1915)
• Сімфонія № 6 d-moll, op.104 (1923)
• Сімфонія № 7 C-dur, op.105 (1924)

Ушанаванне памяці

3 1951 штогод праводзіцца Міжнародны музычны фестываль «Тыдзень Сібеліуса» (Хельсінкі).

Гл. таксама

Зноскі

1. Jean Sibelius // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Jean Sibelius // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Г. Риман Зибелиус // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 2. — С. 533.

4. Сибелиус Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

5. maniadb — 1996.

6. Pas L. v. Genealogics — 2003.

7. Сібеліус называў сябе на французскі манер Жанам (фр.: Jean), таму ў сусветнай практыцы ўжываецца менавіта гэты варыянт імя. У беларускай, пад уплывам рускай традыцыі, ужываецца варыянт «Ян».
8. Варыянты напісання імя Ян Сібеліус, Юхан Сібеліус у адпаведнасці з: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 362. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads