1-я Бабруйская партызанская брыгада
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1-я Бабруйская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў лютым 1943 года на базе арганізаванага ў студзені 1942 года 752-га атрада Клічаўскага аператыўнага цэнтра, у красавіку 1943 года была перададзена Магілёўскай (абласной) ваенна-аператыўнай групе. Дзейнічала на тэрыторыі Асіповіцкага, Бабруйскага і Парыцкага раёнаў. 29 лістапада 1943 года брыгада (1127 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй, 15 снежня 1943 была выведзена ў тыл і расфарміравана. Камандзіру брыгады Лівенцаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Remove ads
Склад
- 752-і атрад;
- 753-і атрад імя 25 гадоў РСЧА;
- 754-ы атрад імя М. І. Сяміпалава.
Камандаванне
Камандзір
Камісар
- Дз. А. Ляпёшкін
Начальнік штаба
- С. З. Крамнёў
Гісторыя
20 сакавіка 1942 года 752-і атрад Лівенцава ўдзельнічаў у разгроме нямецкага гарнізона ў гарадскім пасёлку Клічаў, у чэрвені — жніўні 1942 — у абароне Клічаўскай партызанскай зоны, у прарыве блакады ў час карнай аперацыі. Партызаны ў лістападзе 1942 года каля чыгуначнай станцыі Талька падарвалі і спалілі эшалон з запчасткамі да самалётаў і аўтамашын. У жніўні 1943 года перабілі больш за 100 рэек. Пасля злучэння 29 лістапада 1943 года з Чырвонай Арміяй брыгада была ўключана ў баявы парадак 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі, потым заняла рубеж 118-га гвардзейскага стралковага палка. 15 снежня 1943 года брыгада была выведзена ў тыл і расфарміравана.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads