Клічаўскі бой (1942)

Баявая аперацыя беларускіх партызан From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Клічаўскі бой — бой партызанскіх фарміраванняў Магілёўскай вобласці супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гарадскім пасёлку Клічаў 20 сакавіка 1942 года.

Хуткія факты Клічаўскі бой, Дата ...

У выніку баявых дзеянняў партызан Магілёўскай вобласці ў сакавіку 1942 года нямецка-фашысцкія акупанты былі выгнаны амаль з усёй тэрыторыі Клічаўскага, часткова Асіповіцкага і Кіраўскага раёнаў, у гарадскім пасёлку Клічаў быў блакіраваны нямецкі гарнізон (каля 250 чалавек).

Remove ads

Падрыхтоўка да бою

У ноч на 20 сакавіка 1942 года партызаны завяршылі падрыхтоўку да аперацыі па разгрому Клічаўскага гарнізона. Галоўны ўдар па цэнтры пасёлка наносілі Клічаўскі атрад (камандзір А. С. Юркаўцаў) і атрад В. І. Лівенцава, якія былі ўзброены вінтоўкамі, аўтаматамі, а таксама мелі гармату і 3 кулямёты, з поўначы — атрад В. П. Свістунова. Шляхі магчымага адыходу праціўніка і прыбыцця варожых падмацаванняў кантралявалі 620-ы атрад (камандзір — В. М. Сырцоў) і частка атрада Свістунова.

Remove ads

Бой

На досвітку 20 сакавіка 1942 года партызаны з двух бакоў уварваліся ў пасёлак. Узвод партызан на чале з І. К. Віталем і П. М. Вікторчыкам выбіў праціўніка з будынка былога райвыканкама. Частка гарнізона супраціўлялася на паўднёвай ускраіне пасёлка, спрабавала прабіцца да дарогі на Бабруйск, частка замацавалася ў 2-павярховым з цэглы будынку школы, бой за якую цягнуўся 3 гадзіны. У выніку 12-гадзіннага бою Клічаў быў поўнасцю вызвалены, забіта каля 120 акупантаў, 50 захоплены ў палон, захоплена зброя праціўніка. У баі загінула 11, паранена 13 партызан.

Remove ads

Вынікі

З разгромам гарнізона ў Клічаве завяршылася вызваленне ўсяго Клічаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, была створана Клічаўская партызанская зона, партызаны атрымалі магчымасць прымаць самалёты з Вялікай зямлі. На працягу 3 месяцаў пасля сакавіцкага бою 1942 года партызаны ўтрымлівалі Клічаў. У ліпені 1942 года пад націскам пераўзыходзячых сіл праціўніка яны былі вымушаны пакінуць пасёлак.

Памяць

У гонар баявых дзеянняў партызан у 1942 годзе ў Клічаве ў 1967 годзе быў насыпаны курган Славы, пастаўлены помнік у 1957 годзе.

Гл. таксама

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads