Віктар Ільіч Лівенцаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Ільі́ч Лі́венцаў (21 красавіка 1918, Давыдаўка, Варонежская губерня — 28 верасня 2009, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, савецкі партызан, Герой Савецкага Саюза (1944).
Удзельнік абарончых баёў у Беларусі ў 1941 годзе і партызанскага руху ў Беларусі ў 1941—1943 гадах. Старшыня Камітэта па фізічнай культуры і спорце пры Савеце міністраў БССР (1958—1978), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5 — 10 скліканняў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 21 красавіка 1918 года ў вёсцы Давыдаўка (цяпер — пасёлак гарадскога тыпу ў Ліскінскім раёне Варонежскай вобласці).
- 1937 год — скончыў 2 курса Варонежскага педагагічнага інстытута.
- 1937—1938 — настаўнік сярэдняй школы г. Свабода (цяпер — Ліскі).
- 1938—1939 — служба ў 20-м кавалерыйскім палку 4-й кавалерыйскай дывізіі, затым — у 37-м стралковым палку 56-й стралковай дывізіі намеснікам палітрука палкавой батарэі.
- 1939 — удзел у паходзе ў Заходнюю Беларусь.
- 1939—1940 — удзельнік савецка-фінскай вайны на пасадзе палітрука мінамётнай роты.
- 1941 — скончыў Гродзенскае ваенна-палітычнае вучылішча.
- 1941 — з першага дня вайны ўдзельнічаў у абарончых баях на тэрыторыі сучасных Гарадзенскай і Брэсцкай абласцей. Апынуўшыся ў акружэнні, у акупаваным г. Бабруйску стварыў падпольную групу, а затым буйны партызанскі атрад (752-й), стаўшы яго камандзірам.
- 1943 — атрад Лівенцава загадам Цэнтральнага штаба партызанскага руху быў ператвораны ў 1-ю Бабруйскую партызанскую брыгаду, якая дзейнічала на тэрыторыі сучасных Магілёўскай і Гомельскай абласцей Беларусі. 25 снежня 1943 года каля пасёлка Парычы партызаны сустрэліся з савецкай ваеннай разведкай, затым брыгада некалькі дзён трымала абарону на ўчастку фронту.
- 1944—1950 — сакратар, другі сакратар ЦК ЛКСМ Беларусі.
- 1952 — скончыў партыйную школу пры ЦК КПБ.
- 1955 — скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага.
- 1958—1978 — старшыня Камітэта па фізічнай культуры і спорце пры Савеце міністраў БССР.
- 1978—1986 — кіраўнік справамі ЦК КПБ.
Абіраўся кандыдатам у члены ЦК КПБ, на XXIV з’ездзе — членам ЦК КПБ. Заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларускай ССР, ганаровы грамадзянін г. Бабруйска Магілёўскай вобласці Беларусі (1984).
Памёр 28 верасня 2009 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка» — 1 студзеня 1944 года (медаль № 2631)[1].
- Ордэн Леніна (двойчы).
- Ордэн Чырвонага Сцяга (двойчы).
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (двойчы).
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
- Ордэн Дружбы народаў.
- Ордэн Чырвонай Зоркі.
- Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені.
- Ордэн «Знак Пашаны».
- Ордэн «За службу Радзіме» III ступені (Беларусь).
- Медалі.
Аўтар кнігі
- Партизанский край. 1983.
Ушанаванне памяці
- Імем Героя названы вуліцы ў Мінску і ў Бабруйску.
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads