10-я армія (Расійская імперыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

10-я армія (Расійская імперыя)
Remove ads

10-я а́рміяагульнавайсковае аператыўнае фарміраванне (аб'яднанне, палявая армія) рускай арміі, узброеных сіл Расіі імперскага перыяду падчас Вялікай вайны.

Хуткія факты 10-я армія (палявая), Гады існавання ...

Скарочанае найменне — 10 А ці 10 ПА.

Remove ads

Гісторыя

Палявое ўпраўленне 10 ПА ўтворана ў жніўні 1914 года. На канец 1917 года штаб арміі размяшчаўся ў Маладзечне. Ліквідавана ў пачатку 1918 года. У перыяд Першай сусветнай вайны армія змагалася ў складзе Паўночна-Заходняга фронту. Удзельнічала ў Жнівеньскіх баях (12 — 30 верасня 1914 года). 15 верасня III армейскі корпус арміі захапіў горад Аўгустаў і выйшаў у тыл нямецкіх войскаў, прымусіўшы іх да адступлення.

Камандуючы арміяй В. Я. Флуг так ахарактарызаваў вынікі бітвы:

1) адбіцце суперніка ад Нёмана і прымус яго да паспешлівага адыходу; 2) дэблакада Асаўца; 3) авалоданне Аўгустовым і нанясенне моцнаму заслону немцаў паражэння ў жнівеньскіх лясах; 4) ачышчэнне ад праціўніка амаль усёй нашай тэрыторыі на захад ад сярэдняга цячэння Нёмана; 5) уварванне войскаў 10-й арміі ў Усходнюю Прусію з авалоданнем гг. Лыкам і Бялай; 6) пазбаўленне праціўніка ініцыятывы і магчымасці: а) распачаць штосьці супраць тылу нашых армій, якія дзейнічаюць на Вісле; б) узмацняць за кошт пакінутых у Усходняй Прусіі войскаў сваю армію, прызначаную для нанясення галоўнага ўдару ў Польшчы[1].

Па словах камандуючага, за ўсю аперацыю рускія страцілі «да 20 000 чалавек забітымі, параненымі і без вестак прапаўшымі», а «страты немцаў былі не менш нашых»[1].

Аб’яднанне рускіх войскаў удзельнічала ў аперацыях:

у абарончых баях:

  • на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1915—1916)
  • летнім наступленні 1917 года.
Remove ads

Склад

Палявое ўпраўленне 10 ПА ўтворана ў жніўні 1914 года. На канец 1917 года штаб арміі размяшчаўся ў Маладзечне. Ліквідаваны ў пачатку 1918 года.

  • Палявое ўпраўленне (штаб)
  • Часткі армейскага падпарадкавання

На канец 1917 года 10 А мела ў сваім складзе:

  • Палявога ўпраўлення
  • III армейскі корпус
  • XXXVIII армейскі корпус
  • II Каўказскі армейскі корпус
  • I Сібірскі армейскі корпус
  • Авіяцыйная рухомая база 10-й арміі
Remove ads

У складзе

Камандуючы войскамі

  • 11.08.1914 — 22.08.1914 генерал ад інфантэрыі Аляксей Ермалаевіч Эвэрт;
  • 22.08.1914 — 23.09.1914 генерал-лейтэнант Васіль Ягоравіч Флуг;
  • 23.09.1914 — 25.04.1915 генерал ад інфантэрыі Фадзей Васільевіч Сіверс;
  • 25.04.1915 — 4.10.1916 генерал ад інфантэрыі Яўген Аляксандравіч Радкевіч;
  • 4.10.1916 — 12.12.1916 генерал ад кавалерыі Апанас Андрэевіч Цурыкаў;
  • 12.12.1916 — 1.04.1917 генерал ад інфантэрыі Уладзімір Мікалаевіч Гарбатоўскі;
  • 8.04.1917 — 4.07.1917 генерал-лейтэнант Мікалай Міхайлавіч Кісялеўскі;
  • 4 — 31.07.1917 і 5.08 — 9.09.1917 генерал-лейтэнант Пётр Мікалаевіч Ламноўскі;
  • 9.09.1917 — 01.11.1917 генерал-лейтэнант Алі-Ага Ісмаіл-Ага аглы Шыхлінскі;
  • 1.11.1917 — 16.11.1917 В генерал-лейтэнант Георгій Іванавіч Чагалкоў;
  • з лістапада 1917 г. генерал ад кавалерыі Сяргей Міхайлавіч Шэйдэман.
Remove ads

Зноскі

  1. Флуг В. Е. X армия в сентябре 1914 г. Воспоминания участника//Военный сборник общества ревнителей военных знаний. Белград, 1924. Кн. 5. С.256.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads