11-ы партызанскі атрад
Партызанскі атрад на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
11-ы партызанскі атрад — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Смаленскай і Магілёўскай абласцей.
Remove ads
Камандаванне
Камандзір
- С. Д. Іваноў
Камісары
- І. М. Шалаеў
- А. І. Палякоў
Гісторыя
Атрад быў створаны ў чэрвені 1942 года як 2-і батальён партызанскага палка «Трынаццаць», з 1 чэрвеня 1944 года 11-ы атрад партызанскага злучэння «Трынаццаць».
Партызаны ў жніўні 1943 года ўдзельнічалі ў аперацыях «рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Магілёў — Крычаў. У чэрвені 1944 года на чыгунцы Мінск — Орша каля станцыі Бобр падарвалі больш за 190 рэек. 30 чэрвеня 1944 года атрад (176 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Літаратура
- 11-ы партызанскі атрад // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 457. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads