17-я партызанская брыгада
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
17-я партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе 4-га батальёна партызанскага палка «Трынаццаць» (у чэрвені 1943 група атрада былой партызанскай брыгады «Звязда» ўвайшла ў полк як 4-ы батальён). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дрыбінскага, Чавускага, Прапойскага і Быхаўскага раёнаў. 1 кастрычніка і 2 снежня 1943 года брыгада (457 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
- 122-і атрад;
- 123-і атрад;
- 124-ы атрад.
Камандаванне
Камандзір
- М. І. Кітаеў.
Камісар
- П. С. Равянкоў.
Начальнік штаба
- Б. А. Сяргееў.
Гісторыя
У кастрычніку 1942 — лютым 1943 гадоў партызаны групы атрадаў правялі 16 баёў з немцамі, якія імкнуліся прарвацца ў зону дыслакацыі партызан. У аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгунцы Магілёў — Крычаў падарвалі больш за 570 рэек. У кастрычніку 1943 года ўдзельнічалі ў баях з немцамі ў Быхаўскім раёне, потым разгрупіраваліся на асобныя падраздзяленні, якія вялі манеўраныя абарончыя баі. 1 кастрычніка і 2 снежня брыгада злучылася з Чырвонай Арміяй.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads