2-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
2-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава — партызанская брыгада, створаная ў Расонскім раёне ў лістападзе 1943 года, на базе атрадаў імя Молатава (арганізаваны ў чэрвені 1942 года), «Бясстрашны» (чэрвень 1942), імя Ватуціна (ліпень 1943). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Смаргонскага, Куранецкага, Маладзечанскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (506 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
У склад брыгады ўваходзілі:
- 1-ы партызанскі атрад імя Молатава;
- 3-і партызанскі атрад «Бясстрашны»;
- 5-ы партызанскі атрад імя Ватуціна;
- 7-ы партызанскі атрад імя Жукава.
Камандаванне
Камандзіры
- А. А. Астрэйка;
- А. П. Аўсяннікаў.
Камісар
- В. І. Данаў.
Начальнік штаба
- М. І. Філіпаў
Гісторыя
Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на шашэйных і грунтавых дарогах. Правялі рэйд з Расонскага ў Смаргонскі раён. У лютым 1944 года правялі бой з нямецкай паліцыяй. У сакавіку 1944 года ўдзельнічалі ў баі супраць гарнізона вёскі Кабыльнік. У чэрвені 1944 года на чыгунцы Смаргонь — Маладзечна падарвалі больш за 630 рэек. Да прыходу Чырвонай Арміі вызвалілі вёску Войстам, пабудавалі 12 мастоў, 2 пераправы. 4 ліпеня 1944 года брыгада злучылася з Чырвонай Арміяй.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads