210-ы партызанскі атрад імя І. В. Сталіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
210-ы партызанскі атрад імя І. В. Сталіна ― партызанскі атрад, які дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай тэрыторыі Асіповіцкага раёна.
Remove ads
Гісторыя стварэння
Створаны ў сакавіку 1942 года (48 чалавек), з ліпеня 1942 года ў складзе Клічаўскага аператыўнага цэнтра (176 чалавек). Са студзеня 1943 года з’яўляўся галаўным атрадам 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады. З ліпеня 1943 года дзейнічаў як асобны атрад[1].
Ваенныя дзеянні атрада

Ад пачатку сваёй дзейнасці да 25 жніўня 1942 года, партызаны атрада застрэлілі 15 сем’яў паліцаяў, 58 «шпіёнаў і розных здраднікаў» і спалілі 40 кватэр/дамоў паліцаяў[2].
Партызаны асноўныя ўдары наносілі па камунікацыях ворага. У кастрычніку 1943 падарвалі 8 эшалонаў, 8 мастоў, 7 аўтамашын. Самастойна і з іншымі атрадамі вялі баі па ачышчэнні раёна ад акупантаў, разграмілі 7 апорных пунктаў ворага, абаранялі партызанскую зону. Падчас карных экспедыцый (ліпень—жнівень 1942 года, студзень 1943, май 1944) праводзілі аперацыі па выхаду з акружэння[3].
У атрадзе выходзіла газета «За савецкую Радзіму»[4].
2 ліпеня 1944 атрад (588 партызан) уліўся ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у ліквідацыі варожых груп.
Камандзіру атрада М. П. Каралеву ― аднаму з 10-ці камандзіраў партызанскіх фармаванняў ― прысвоена званне Героя Савецкага Саюзу. Імёнамі М. Каралева і С. Сумчанкі названы вуліцы ў Асіповічах[5].
Remove ads
Камандзіры
- М. П. Каралёў;
- С. С. Сумчанка;
- В. В. Глотаў;
- Д. Б. Шрэйн;
Камісары
- А. В. Шыянок;
- В. В. Глотаў;
- Р. Х. Голант.
Зноскі
- Генадзь Ваўчок. Зарождение и развитие партизанского движения в Могилёвской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2013. Праверана 16 кастрычніка 2013.
- Мусял Б. Савецкія партызаны ў 1941—1944 гг.: міфы і рэчаіснасць / Богдан Мусял; [Пер. з ням. У. Папковіча; Навук. рэд. У. Калаткоў]. — Смаленск: Інбелкульт, 2018. — 584 с.: табл. — С. 443. — ISBN 978-5-00076-041-3. Са спасылкай на: Расійскі дзяржаўны архіў сацыяльна-палітычнай гісторыі. — Ф. 69. — Воп. 1. — Спр. 164. — Л. 178.
- Ішла вайна народная(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2013. Праверана 16 кастрычніка 2013.
- Шляхамі вайны: Асіповіцкі раён . Праверана 16 кастрычніка 2013.
- Мікалай Піліпавіч Каралёў . Героі краіны. Праверана 16 кастрычніка 2013.
Remove ads
Гл. таксама
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads