Васіль Васілевіч Глотаў
адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Васілевіч Гло́таў[1] (21 красавіка 1913, с. Лістападаўка[2], Варонежская губерня, Расійская імперыя — 30 студзеня 1983) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Remove ads
Біяграфія
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік баёў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пад Беластокам[3]. Удзельнік абароны Ваўкавыска ў 1941 годзе[1]. З лютага 1942 палітрук партызанскай роты, выконваючы абавязкі начальніка штаба брыгады, у сакавіку-ліпені 1943 года камісар 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, потым камандзір, камісар 210-га партызанскага атрада імя Сталіна, у маі-ліпені 1944 камандзір Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы.
З 1944 на савецкай і партыйнай працы[1]. З 1945 — інструктар Магілёўскага абкама КПБ, загадчык сектара партыйных органаў, першы сакратар Круглянскага райкама КПБ Магілёўскай вобласці, затым — на партыйнай рабоце ў Валгаградскай і Саратаўскай абласцях[3].
Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС у 1957[1].
Памёр у 1983 годзе. Пахаваны на могілках у Прудку[3].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі[3].
Памяць
Імем В. В. Глотава названая вуліца ў г. Асіповічы; у сярэдніх школах № 4 Асіповічаў і в. Жорнаўка Асіповіцкага раёна яму прысвечаны стэнды[4].
Зноскі
- Глотов Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.
- Паводле іншых звестак, сяло Макарава таго ж раёна — АСОБЫ Васіль Васільевіч Глотаў (1913—1983) Архівавана 14 лістапада 2018., ГЛОТОВ Василий Васильевич Архівавана 4 чэрвеня 2016. (руск.)
- АСОБЫ Васіль Васільевіч Глотаў (1913—1983)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2018. Праверана 9 верасня 2015.
- ГЛОТОВ Василий Васильевич Архівавана 4 чэрвеня 2016. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads