225-я партызанская брыгада
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
225-я партызанская брыгада — партызанская брыгада, створная ў сакавіку 1943 года. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Глускага, Жыткавіцкага, Акцябрскага раёнаў. 26 чэрвеня 1944 года брыгада (475 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
- атрад У. Ц. Шантара (пазней імя Гастэлы, арганізаваны ў лістападзе 1941 года);
- атрад М. П. Бумажкова (пазней імя Суворава, арганізаваны ў студзені 1942 года);
- атрад А. П. Пакуша (пазней імя Чапаева, пачаў стварацца ў ліпені 1941 года ў Акцябрскім раёне, сфарміраваны ў лютым 1942);
- атрад імя Сільніцкага.
Камндаванне
Камандзіры
Камісары
- Б. К. Зялёнка;
- У. А. Станкевіч.
Начальнікі штаба
- У. З. Пуцята;
- А. Я. Шчацко.
Гісторыя
Партызаны зрывалі нямецкія перавозкі на чыгунках і шашэйных дарогах. У лістападзе — чэрвені 1942 года ўдзельнічалі ў падрыве мастоў на рэках Пціч і Бобрык (Пціцкая аперацыя), разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Катка (Каткаўская аперацыя), Халопенічы, Харомцы, Слабодка і іншых. Падрыўнік В. Санчукоўскі (загінуў вясной 1944 года) пусціў пад адхон 18 эшалонаў. 12 жніўня 1943 года партызаны на чыгуначным участку Брынёва — Старушкі падарвалі 600 рэек, у лютым 1944 года — два бронецягніка.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads