Харомцы

вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Харо́мцы[2] (трансліт.: Charomcy, руск.: Хоромцы) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 18 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 20 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

На поўначы меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Аўтадарога злучае вёску з Чырвонай Слабадой.

Інфармацыя

Thumb
Дом народнай творчасці

Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, да цэнтра якой далучаецца з поўдня кароткая просталінейная вуліца, а з усходу — 3 завулкі. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы, малочнатаварная ферма. Дом народнай творчасці, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.

Гісторыя

Выяўлены археолагамі курганны магільнік (150 насыпаў паўсферычнай формы, за 2 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Ляскаўшчына, у лесе) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў Глускім старостве Слуцкага павета Наваградскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, уласнасць праваслаўнай царквы. Па інвентару 1683 года ў Рудабельскай воласці, у складзе Парэцкага маёнтка, уладальнік якога атрымліваў 163 злотыя і 26 грошай прыбытку ў год. У XVII стагоддзі 8 дымоў, у Мазырскім павеце. На 1748 год — у Парэцкай воласці, уладанне Радзівілаў. У XVIII стагоддзі ў Харомцах быў пабудаваны рымска-каталіцкі касцёл у гонар Прасвятой Маці Божай Шкаплернай і Міхаіла Архангела.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1831 годзе стары касцёл згарэў і ў 1842 годзе на яго месцы быў пабудаваны новы драўляны касцёл, які пазней быў перанесены ў вёску Карпілаўка (цяпер гарадскі пасёлак Акцябрскі, не захаваўся). З 1842 года ў вёсцы працавала вінакурнае прадпрыемства. На 1844 год уладанне памешчыка К. В. Вішчынскага, які ў 1876 годзе валодаў тут 3805 дзесяцінамі зямлі і карчмой. На 1885 год сяло ў Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У канцы XIX стагоддзя на вясковых могілках пабудавана драўляная брама (вароты)[3] — помнік народнага дойлідства, на ўсходняй ускраіне вёскі закладзены парк — помнік сядзібна-паркавага мастацтва. Сядзіба, якая знаходзілася ў парку, не захавалася. У 1912 годзе адкрыта земская школа.

У другой палове 1920-х гадоў створаны саўгас «Казбек», працавалі паравы млын і гамарня. Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі апорны пункт, створаны ў вёсцы нямецкімі акупантамі. У красавіку 1942 года карнікі спалілі 111 двароў і забілі 233 жыхары, у 1944 годзе забілі яшчэ 207 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі; у 1958 годзе пастаўлены абеліск). 60 жыхароў загінулі на фронце.

Да 25 мая 1989 года вёска ўваходзіла ў склад Ляскавіцкага сельсавета[4].

Remove ads

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 172 жыхары.

Дынаміка

  • 1748 год — 31 двор.
  • 1795 год — 14 двароў.
  • 1844 год — 29 двароў.
  • 1897 год — 33 двары, 360 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 102 двары, 766 жыхароў.
  • 1940 год — 226 двароў, 1035 жыхароў.
  • 1959 год — 782 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 138 двароў, 290 жыхароў.
  • 2004 год — 100 двароў, 208 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 мая 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads