32-я партызанская брыгада імя М. І. Калініна

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

32-я партызанская брыгада імя М. І. Калінінапартызанская брыгада, створаная ў маі 1944 года на базе атрада імя Пархоменкі (арганізаваны ў лістападзе 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Капыльскага і Чырвонаслабодскага раёнаў. 1 чэрвеня 1944 года брыгада (477 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Склад

  • атрад імя Пархоменкі;
  • атрад імя Варашылава;
  • кавалерыйскі атрад імя Сталіна.

Камандаванне

Камандзір

  • П. В. Качкоў

Камісар

  • А. З. Драбеня

Начальнік штаба

  • І. М. Валністы

Гісторыя

Баявыя дзеянні партызаны праводзілі на варожых камунікацыях. Удзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна». У лютым 1944 года разам з 12-й кавалерыйскай партызанскай брыгадай імя І. В. Сталіна напалі на гарнізон у вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна. Правялі 9 баёў па выратаванні мірнага насельніцтва ад вывазу ў Германію. У час наступлення Чырвонай Арміі будавалі пераправы цераз раку Морач.

Памяць

У 1965 годзе ў вёсцы Вялікі Рожан Салігорскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads