32-я стралковая дывізія (1-га фарміравання)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
32-я стралковая дывізія — фарміраванне (злучэнне, стралковая дывізія) РСЧА Узброеных Сіл СССР у Вялікай Айчыннай вайне.
Гісторыя
Утворана ў 1922 годзе.
У сакавіку 1934 года накіравана на Далёкі Усход, уключана ў склад войскаў Асаблівай Чырванасцяжнай Далёкаўсходняй арміі.
Летам 1938 года дывізія ў складзе 39-га стралковага корпуса ўдзельнічала ў баях з японскай імператарскай арміі ў памежным канфлікце за вышыні ў раёне возера Хасан.
У дзеючай арміі з 27 верасня 1941.
У верасні 1941 года адпраўляецца на Ленінградскі фронт. Потым перанакіравана ў Маскоўскую ваенную акругу.
У кастрычніку 32-я стралковая дывізія прымае першы бой на Барадзінскім полі пад Мажайскам. Штаб дывізіі размяшчаўся менавіта там, дзе ў верасні 1812 года знаходзіўся камандны пункт М. І. Кутузава падчас Барадзінскай бітвы.
24 мая 1942 года загадам НКА за № 160 32-я Чырванасцяжная стралковая дывізія ператворана ў 29-ю гвардзейскую стралковую дывізію.
Remove ads
Склад
- упраўленне
- 17-ы стралковы полк
- 113-ы стралковы полк
- 322-і стралковы полк
- 133-і лёгкі артылерыйскі полк
- 154-ы гаўбічны артылерыйскі полк (да 12.12.1941)
- 65-ы асобны знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён
- 116-я асобная зенітная батарэя (53-і асобны зенітны артылерыйскі дывізіён)
- 479-ы мінамётны дывізіён (з 20.01.1942)
- 12-я разведвальная рота
- 30-ы сапёрны батальён
- 60-ы асобны батальён сувязі
- 4-ы медыка-санітарны батальён
- 2-я асобная рота хімічнай абароны
- 433-я аўтатранспартная рота
- 15-я палявая пякарня
- 7-ы дывізіённы ветэрынарны лазарэт
- 40-я дывізіённая майстэрня
- 132-я (1587-я) палявая паштовая станцыя
- 1677-я палявая каса Дзяржбанка
Remove ads
Камандзіры
- Нічыпар Аўраамавіч Несцераўскі (1922—1923)
- Уладзімір Іпацьевіч Разцоў (1924—1932)[1]
- Іван Якаўлевіч Харашылаў (1932 — ??)
- Міхаіл Восіпавіч Зюк (19.04.1935 — 22.09.1935), камбрыг
- Мікалай Эраставіч Берзарын (??.06.1938 — ??.11.1938), палкоўнік
- Аляксандр Рыгоравіч Бацюня (??.11.1938 — 26.03.1941), палкоўнік, з 4.11.1938 камбрыг
- Віктар Іванавіч Паласухін (26.03.1941 — 18.02.1942), палкоўнік (загінуў 18.02.1942 г. у раёне в. Іванікі Увараўскага раёна)
- Сцяпан Трафімавіч Гладышаў (19.02.1942 — 24.05.1942), палкоўнік
Узнагароды
- 29.11.1922 — прысвоена найменне «Саратаўская»
- 20.07.1937 — Ганаровы Рэвалюцыйны Чырвоны Сцяг
- 25.10.1938 — Ордэн Чырвонага Сцяга.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads