39-я стралковая дывізія

From Wikipedia, the free encyclopedia

39-я стралковая дывізія
Remove ads

39-я стралковая дывізія — воінскае злучэнне Узброеных Сіл СССР у Вялікай Айчыннай вайне

Хуткія факты Краіна, Тып ...

Гісторыя

Сфарміравана 20.07.1922 года на базе 104-й стралковай брыгады 35-й стралковай дывізіі як 1-я Забайкальская стралковая дывізія, затым перайменавана ў Ціхаакіянскую стралковую дывізію, у 1936 годзе перайменавана ў 39-ю Ціхаакіянскую стралковую дывізію.

У 1929 годзе вяла баявыя дзеянні на поўнач ад возера Ханка.

У жніўні 1938 года часткай сіл удзельнічала ў Хасанскіх баях.

На 22.06.1941 года дыслакавалася ў г. Дальнягорск.

У баявых дзеяннях падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзелу не прымала.

З пачаткам баявых дзеянняў з Японіяй і Маньчжурскай стратэгічнай аперацыі знаходзілася ў другім эшалоне ўдарнай групоўкі арміі.

17 мая 1957 года перафармавана ў 129-ю мотастралковую дывізію.

22 лютага 1968 года ўзнагароджана ордэнам Кутузава 2-й ступені.

Цяпер — 392-і акруговы навучальны Ціхаакіянскі Чырванасцяжны ордэна Кутузава цэнтр падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў імя Героя Савецкага Саюза Маршала В. І. Пятрова[1].

Remove ads

Склад

Станам на 1945 год.

  • 50-ы стралковы Чыцінскі полк
  • 199-ы стралковы полк
  • 254-ы стралковы полк
  • 15-ы артылерыйскі полк
  • 87-ы гаўбічны артылерыйскі полк
  • 83-і асобны знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён
  • 455-ы зенітна-артылерыйскі дывізіён
  • 16-я асобная разведвальная рота
  • 71-ы асобны сапёрны батальён
  • 924-ы асобны батальён сувязі
  • 62-і медыка-санітарны батальён
  • 47-я асобная рота хімічнай абароны
  • 57-я аўтатранспартная рота
  • 2-я рамонтна-аднаўленчая рота
  • 100-я палявая хлебапякарня
  • 135-я палявая паштовая станцыя
  • 248-я палявая каса Дзяржбанка
Remove ads

Камандзір

  • Дзмітрый Сяргеевіч Фірсаў (лістапад 1933 — 31.05.1937), камдыў;
  • Канстанцін Яфімавіч Кулікоў (10.07.1937 — 31.12.1938), палкоўнік, з 17.02.1938 камбрыг;
  • Анатоль Маркіянавіч Марозаў (ліпень 1939 — 19.07.1940), палкоўнік;
  • Уладзімір Сцяпанавіч Кузняцоў (20.07.1940 — 19.11.1941), генерал-маёр;
  • Мікалай Міхайлавіч Сухараў (20.11.1941 — 22.11.1944), палкоўнік, генерал-маёр;
  • Дзмітрый Васільевіч Макараў (23.11.1944 — 25.07.1945), палкоўнік;
  • Васіль Аляксандравіч Сямёнаў (25.07.1945 — снежань 1945), генерал-маёр, паранены у баях за Харбін
  • Віктар Васільевіч Архангельскі (снежань—сакавік 1946), генерал-маёр;
  • Лука Герасімовіч Басанец (сакавік 1946 — май 1949), генерал-маёр;
  • Іван Пракопавіч Калюжны (чэрвень 1949 — май 1952), генерал-маёр;
  • Серафім Андрыянавіч Красноўскі (верасень 1954 — май 1955), генерал-маёр.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads