3I/ATLAS
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«3I/ATLAS» ці «C/2025 N1 (ATLAS)» (першапачатковае пазначэнне A11pl3Z) — міжзоркавы аб’ект з каметнымі ўласцівасцямі, які ў 2025 годзе зблізіўся з Сонцам. Валодае самым вялікім эксцэнтрысітэтам арбіты з усіх адкрытых міжзоркавых аб’ектаў (6,15 ± 0,17 супраць 1,2 і 3 у Оўмуамуа і ў Каметы Барысава адпаведна).

29 кастрычніка 2025 года, камета прайшла перыгелій на адлегласці 1,36 а.а. (203 млн км) ад Сонца ў пункце паміж арбітамі Зямлі і Марса. Максімальнае збліжэнне з Зямлёй чакаецца 19 снежня 2025 года, адлегласць да яе складзе 1,8 ± 0,1 а.а.[1]
Remove ads
Гісторыя адкрыцця

3I/ATLAS упершыню выяўлены ў ходзе агляду неба сістэмай тэлескопаў ATLAS (сістэма абвесткі аб астэроіднай небяспецы размешчанная ў Чылі) 1 ліпеня 2025 года. «Аб'ект» меў 18 зорную велічыню і рухаўся па небе ўздоўж мяжы сузор'яў Змяі і Стральца, паблізу плоскасці экліптыкі, уваходзячы ва ўнутранную частку Сонечнай сістэмы з хуткасцю 61 км/с. Адлегласць да Зямлі складала 3,5 а.а.
Абсерваторыі і аматары астраноміі адразу пачалі шукаць гэты аб'ект на больш ранніх здымках, каб удакладніць яго траекторыю. Аб'ект удалося знайсці на здымках ад 25 і 29 чэрвеня 2025 года.
Remove ads
Паходжанне
Камета, хутчэй за ўсё, паходзіць альбо з тонкага, альбо ў тоўстага дыска Млечнага Шляху. Калі 3i/ATLAS паходзіць з тоўстага дыска, узрост каметы можа складаць не менш за 7 мільярдаў гадоў (старэйшая за Сонечную сістэму).
3I/ATLAS лічыцца міжзоркавым аб’ектам (міжзоркавай каметай) з-за яго надзвычай гіпербалічнай траекторыі і вельмі высокай хуткасці адносна Сонечнай сістэмы. 3I/ATLAS не праходзіў досыць блізка ні да адной з планет Сонечнай сістэмы, каб за кошт гэтага набраць хуткасць, таму ён не мог мець паходжанне з Сонечнай сістэмы. Адсочванне шляху 3I/ATLAS на небе паказвае, што камета ўзнікла з міжзоркавай прасторы ў кірунку сузор’я Стральца, недалёка ад галактычнага цэнтра Млечнага Шляху.
Remove ads
Гіпотэза аб штучным паходжанні
16 ліпеня 2025 года астрафізік Аві Лоўб з Гарвардскага ўніверсітэта і іншыя даследчыкі апублікавалі артыкул якім мяркуецца, што 3I/ATLAS можа быць пазаземным касмічным апаратам, паколькі па меркаваннях гэтай групы даследчыкаў аб'ект валодае анамальнымі характарыстыкамі.[2]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
