425-ы партызанскі полк

Партызанскі полк на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

425-ы партызанскі полксавецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў кастрычніку 1943 года на базе 425-га атрада, які быў арганізаваны ў маі 1942 года ў Быхаўскім раёне і ўвайшоў у Клічаўскі аператыўны цэнтр як 425-ы атрад. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Быхаўскага, Кіраўскага, Магілёўскага і Рагачоўскага раёнаў. 24 лютага 1944 года частка палка (425 партызан, 3 батальёны) злучылася з Чырвонай Арміяй, 590 партызан засталіся ў нямецкім тыле, значная частка іх увайшла ў 15-ы партызанскі полк.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Камандаванне

Камандзір

  • Ф. Ф. Сухаў

Камісар

  • Ц. І. Ляўшынскі

Начальнікі штаба

  • В. П. Юхнаў
  • Ц. Я. Сакалоўскі

Гісторыя

Партызаны вялі баі па ачышчэнню раёна дыслакацыі ад нямецкіх войск. Разграмілі гарнізоны ў вёсках Гарадзец, Ямнае, Вугольшчына, Кучын Быхаўскага, Падзевічы Бялыніцкага раёнаў. У лістападзе 1943 года разагналі атрад карнікаў у вёсцы Гарадзец і выратавалі мірных жыхароў ад загубы. У лютым 1944 года вялі баі з карнікамі ў Бялыніцкім раёне. Наносілі ўдары на чыгуначным участку БыхаўРагачоў, у верасні 1943 года ўдзельнічалі ў разгроме гарнізона і чыгуначнай станцыі Тошчыца. 22—25 лютага 1944 года полк у складзе Быхаўскай ВАГ удзельнічаў у баях з праціўнікам у паласе ГамарняЧыгірынка.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads