Вугольшчына
вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуго́льшчына[1] або Угальшчына (трансліт.: Vuhoĺščyna, руск.: Угольщина) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Цяхцінскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
У 1624 годзе ў складзе фундуша нададзеная Бялыніцкаму кляштару кармелітаў[2].
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.
У 1924—1960 гадах цэнтр Вугольшчынскага сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы базіраваўся нямецкі гарнізон, разгромлены 121-м партызанскім атрадам[3].
З 11 красавіка 1960 года да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Запольскага сельсавета[4][5].
Remove ads
Славутасць
- Курганны могільнік-1 і курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявечча, размешчаныя ва ўрочышчы Бор за 1,3 км на поўдзень ад в. Угальшчына —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000398.
- Селішча перыяду ранняга сярэднявечча (X–XIII стагоддзі), 0,8 км на поўдзень ад вёскі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000399.
- Стаянка-1 і стаянка-2 перыяду неаліту, 0,7 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе р. Друць —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000400.
- Курганы перыяду ранняга сярэднявечча (X–XIII стагоддзі), каля могілак —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000401.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі (нар. 1953) — беларускі мастак.
- Віталь Фядосавіч Мядзведзеў (нар. 1928) — беларускі эканаміст.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads