5-я асобная гвардзейская танкавая брыгада (фарміравання 2009)

From Wikipedia, the free encyclopedia

5-я асобная гвардзейская танкавая брыгада (фарміравання 2009)
Remove ads

5-я асобная гвардзейская танкавая Тацінская Чырванасцяжная, ордэна Суворава брыгада — тактычнае злучэнне Сухапутных войскаў Расійскай Федэрацыі.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...

Умоўнае найменне — вайсковая часць №46108 (в/ч 46108). Скарочанае найменне5 гв. атбр.

Фарміраванне ўваходзіць у склад 36-й агульнавайсковай арміі Усходняй ваеннай акругі. Пункт пастаяннай дыслакацыі — г. Улан-Удэ Рэспублікі Бурація.

Remove ads

Гісторыя

Вядзе сваю гісторыю ад 24-га танкавага корпуса, які атрымаў ганаровае найменне «Тацінскі» ў ходзе «тацінскага рэйду» падчас Сталінградскай бітвы. Рэйд здзейснены сіламі 24-га танкавага корпуса пад камандаваннем генерал-маёра Васіля Баданава. Падчас мерапрыемства быў знішчаны аэрадром з 70 транспартнымі самалётамі Junkers Ju 52 і Хэйнкель Ваенна-паветраных сіл нацысцкай Германіі, праз які ішло забеспячэнне акружанай 23 лістапада 1942 года нямецкай 6-й палявой арміі. Таксама разгромлена чыгуначная станцыя Тацінская, дзе назапасіліся харчы для акружаных.

Рэйд праводзіўся на фоне Сярэднедонскай аперацыі 1-й і 3-й гвардзейскіх армій супраць 8-й італьянскай арміі і нямецкай аператыўнай групы «Холідт». 18-ы, 24-ы, 25-ы танкавыя карпусы былі нададзены 1-й гв. арміі ва ўзмацненне. 16 снежня 1942 г. 1-я гвардзейская армія прарвала абарону італьянцаў. 24-ы танкавы корпус, маючы ў распараджэнні 89 Т-34 і 59 Т-70, 17 снежня ажыццявіў пераправу праз раку Дон у 11:30—18:30. 24-ы танкавы корпус рухаўся па тылах праціўніка, знішчаючы гарнізоны населеных пунктах. Да 24 снежня 8-я італьянская армія была рассеяна. Гэта адкрыла дарогу да аэрадрома ля станіцы Тацінская. У 7:30 24 снежня корпус атакаваў станіцу і аэрадром непадалёк. Затым 24-ы танкавы корпус трапіў у акружэнне да 27 снежня. 28 снежня 24-ы танкавы корпус выйшаў з катла, пад ціскам контратакуючых 6-й і 11-й танкавых дывізій.

26 снежня 1942 года 24-ы танкавы корпус ператвораны ў 2-і гвардзейскі танкавы корпус[1][2].

Падчас баёў на подступах да Мінску рота сярэдніх танкаў 1-га танкавага батальёна 26-й гвардзейскай танкавай брыгады 2-га гвардзейскага танкавага Тацінскага корпуса пад камандаваннем гвардыі старэйшага лейтэнанта А. А. Якаўлева адной з першых уварвалася ў беларускую сталіцу. Завязаўшы бой за таварную станцыю, байцы атачылі праціўніка і ўзялі ў палон 56 салдат і афіцэраў разам з камандзірам гэтага падраздзялення[3].

Пасля заканчэння вайны, у 1945 годзе, 2-і гвардзейскі танкавы корпус ператвораны ва 2-ю гвардзейскую танкавую дывізію.

У ходзе ваеннай рэформы ў 2009 годзе 2-я гвардзейская танкавая дывізія перафармавана ў 5-ю асобную гвардзейскую танкавую брыгаду.

Remove ads

Камандзіры

  • гвардыі палкоўнік Гальчышак, Мікалай Мікалаевіч
  • гвардыі палкоўнік Балкароў, Пётр Мікалаевіч
  • гвардыі палкоўнік Галіцкі, Руслан Віктаравіч (2016)[4]
  • гвардыі палкоўнік Жураўлёў, Яўген Мікалаевіч
  • гвардыі палкоўнік Цімафееў, Раман Сяргеевіч
  • гвардыі палкоўнік Кандроў, Андрэй Віктаравіч

Узнагароды і ганаровыя найменні

  • «Тацінская» — ганаровае найменне, у гонар авалодання 24 снежня 1942 года станіцай Тацінская, прысвоена ў адпаведнасці з загадам НКА № 42 ад 27 студзеня 1943 года[5].
  • Гвардзейская
  • Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга — за вызваленне г. Мінску ў адпаведнасці з Указам ПВС СССР ад 23 ліпеня 1944 года.
  • Ордэн Суворава II ступені Ордэн Суворава 2-й ступені — у адпаведнасці з Указам ПВС СССР ад 19 лютага 1945 года.

Склад

  • упраўленне;
  • 1-ы танкавы батальён;
  • 2-і танкавы батальён;
  • 3-і танкавы батальён;
  • мотастралковы батальён;
  • стралковая рота (снайпераў);
  • гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізіён;
  • рэактыўны артылерыйскі дывізіён;
  • зенітны ракетны дывізіён;
  • зенітны дывізіён;
  • разведвальная рота;
  • інжынерна-сапёрная рота;
  • рота РХБЗ;
  • батальён кіравання (сувязі);
  • рота РЭБ;
  • батальён матэрыяльнага забеспячэння;
  • рамонтная рота;
  • каменданцкая рота;
  • медыцынская рота;
  • узвод кіравання (начальніка артылерыі);
  • узвод кіравання і радыёлакацыйнай разведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны);
  • узвод кіравання (начальніка разведвальнага аддзялення);
  • узвод інструктараў;
  • асобны ўзвод ваеннай паліцыі
  • палігон;
  • ваенны аркестр[6]

На ўзбраенні (станам на 2018—2020): 90 адз. Т-72Б3[7], 4 адз. Т-72БК, 49 адз. БМП-1, 18 адз. Тарнада-Г[7], 18 адз. 152-мм СД 2С3М «Акацыя», 8 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 6 адз. БТР-80, 3 адз. БРМ-3К, 12 адз. БМ 9К332М «Тор-М2У»[8], Барысаглебск-2[9], 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ-23-4 «Шылка», 36 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла». 2901 чалавек а/с.

Remove ads

Вядомыя байцы

  • Ілля Васільевіч Балдынаў
  • Юрый Мікалаевіч Малахаў
  • Шота Леановіч Гамцэмлідзэ
  • Руслан Віктаравіч Галіцкі
  • Уладзімір Уладзіміравіч Бекіш

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads