8-ы пяхотны рэгімент Вялікага Княства Літоўскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
8-ы пяхотны рэгімент Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падраздзяленне арміі Вялікага Княства Літоўскага перыяду Рэчы Паспалітай, утворанае 1 сакавіка 1790 года як Пяхотны рэгімент дому Радзівілаў, распушчана ў студзені 1794 года і адноўленае ў красавіку 1794 года.
З’яўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася з некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазнейшаму пяхотнаму палку. Складаўся з 2 батальёнаў па чатыры роты (астатнія 8 палкоў літоўскай пяхоты мелі толькі па адным батальёне).
Размяшчэнне: Нясвіж, Чарнобыль (1791), Нясвіж (1792), Плоньск, Сталовічы (1793).
Remove ads
Шэфы
- князь Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», ваявода віленскі, генерал-лейтэнант 17 верасня 1789, пам. 1790
- Севярын Жавускі
- Караль Станіслаў Радзівіл, першы шэф рэгімента
- Севярын Жавускі, другі шэф рэгімента
Палкоўнікі
- князь Міхал Радзівіл
- падпалкоўнік Севярын Жавускі (1 сакавіка 1790)
- Дамінік Дадэрка
Бітвы і сутычкі
Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 мая 1791 года, у тым ліку ў бітвах пад Мірам (11 чэрвеня 1792), Зэльвай (4 ліпеня), Залужжам (11 ліпеня), Бярэсцем (23 ліпеня), а таксама ў бітве пад Соламі (25 чэрвеня 1794) у час паўстання 1794 года.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads