Ляшчы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ляшчы́ (Abramis) — род прамянёвапёрых рыб з сямейства карпавых (Cyprinidae) атраду карпападобных (Cypriniformes). Адзіны прадстаўнік роду — лешч (Abramis brama).
Remove ads
Знешні выгляд

У прадстаўнікоў роду ляшчоў цела моцна сціснутае з бакоў, высокае або падоўжанае. Луска ўмеранай велічыні. Спінны плаўнік кароткі і высокі без тоўстага шыпа і ляжыць над прамежкам паміж брушным плаўнікамі і анальным. Анальны плаўнік вельмі доўгі (у ім заўсёды больш за 12 падзеленых прамянёў). Паміж анальным і брушным плаўнікамі няма лускі. На пярэдняй часткі спіны сярэдняя лінія таксама без лускі. Ніжняя губа пасярэдзіне перарываецца. Вусікаў няма; глоткавыя зубы ў адзін шэраг.
Remove ads
Лад жыцця
Жывуць пераважна ў спакойных, вялікіх і глыбокіх азёрах, таксама ў рэках і збольшага саланаватых водах.
Сілкуюцца пераважна дновымі бесхрыбтовымі.
Распаўсюджанне
Водзяцца ў Еўропе (на поўнач ад Альпаў), Паўночнай Азіі і Паўночнай Амерыцы.
Класіфікацыя
Раней да роду адносілі 16 відаў, у тым ліку ляшча (Abramis brama), рыбца (Vimba vimba), белавочку (Ballerus sapa), сінца (Ballerus ballerus), гусцяру (Blicca bjoerkna).
У цяперашні час прызнаецца манатыпным.
Спасылкі
- Лещ // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads