BASF
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
BASF Societas Europaea (BASF SE, «Badische Anilin- & Soda-Fabrik» / «Бадзішэ анілін- унд сода- фабрык») — найбуйнейшы ў свеце[9] хімічны канцэрн. Штаб-кватэра — у горадзе Людвігсхафене ў зямлі Рэйнланд-Пфальц на паўднёвым захадзе Германіі.

Remove ads
Гісторыя
Канцэрн заснаваны 6 красавіка 1865 года. Скарачэнне BASF пазначала «Badische Anilin- und Soda-Fabrik», гэта значыць «Бадэнская фабрыка па вырабе аніліну і соды», але гэта назва састарэла, засталося толькі скарачэнне.
З 1925 па 1952 кампанія ўваходзіла ў германскі хімічны канцэрн IG Farben[10].
Апісанне
Адыграла важную ролю ў развіцці вытворчасці фарбаў, пластмасаў, фармацэўтычных прэпаратаў, стварэнні прамысловага сінтэзу аміяку і інш. Адзін з вядучых у свеце вытворцаў угнаенняў, пігментаў, палімерных матэрыялаў і паўфабрыкатаў для іх выпуску, лекаў, хімічных сродкаў аховы раслін, магнітных стужак[11].
Выпускае больш за 5 тыс. найменняў гатовых вырабаў і 7 тыс. паўфабрыкатаў. Здабывае нафту, прыродны газ і вугаль. Аб’ядноўвае больш за 100 прадпрыемстваў у Германіі і каля 200 у ЗША, Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Японіі, Індыі, Бразіліі, Аргенціне і інш[11].
Remove ads
Уласнікі і кіраўніцтва
72 % акцый BASF належыць істытуцыянальным фундатарам (сярод якіх AXA SA — больш за 5 %, Allianz AG — 2,6 % і General Capital Group — 2,1 %).
Курт Бок (ням.: Kurt Bock) — старшыня савета дырэктараў, Юрген Штрубэ (ням.: Jürgen F. Strube) — старшыня наглядальнага савета.
Зноскі
- https://www.boerse-frankfurt.de/equity/basf-se/key-data Праверана 23 мая 2024.
- https://www.boerse-frankfurt.de/equity/basf-se/key-data Праверана 23 мая 2023.
- Deutsche Länderbank AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
- Chemische Düngerfabrik Rendsburg // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
- Glasurit-Werke M. Winkelmann AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
- Deutsche Gasolin AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
- Phrix-Werke AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
- BASF in China, History(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2007. Праверана 18 лютага 2012.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads