Брызглінакветныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брызглінакветныя (Celastrales) — парадак двухдольных раслін.
Remove ads
Апісанне
Выдзелена 12 сямействаў, звыш 2000 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў тропіках.
Дрэвы, кусты, радзей травяністыя расліны з чаргаваным або супраціўным простым, эвычайна суцэльным лісцем з дробнымі прылісткамі або без іх. Кветкі невялікія, зеленаватыя ці белаватыя, правільныя, у цымозных або рацымозных суквеццях; для кветак характэрны добра развіты нектарны дыск. Пялёсткі свабодныя ці зрэдку зрослыя. Гінецэй з 2—5 або больш глыбаказрослых пладалісцікаў. Завязь верхыяя ці амаль паўніжняя, з перавернутымі семязародкамі. Плод — каробачка, касцянка, ягада. Насенне з мясістым эндаспермам.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
