Пустарэбернік голы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пустарэ́бернік голы[1] (Cenolophium denudatum) — від кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae), па дадзеных сайта The Plant List — адзіны прадстаўнік роду Пустарэбернік (Cenolophium).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 120[1] см. Сцябло крыху баразнаватае, пустое, галінастае ў верхняй частцы. Лісце тройчыперыстарассечанае, каленчата сагнутае, на доўгіх чаранках. Кветкі белага колеру, пяцічленныя. Суквецце — складаны парасонік. Плод — віслаплоднік з крылатымі і пустымі ў сярэдзіне рэбрамі.
Распаўсюджанне і экалогія
Від распаўсюджаны на тэрыторыі Польшчы, Усходняй Еўропы, у Сібіры, Сярэдняй Азіі[2]. Расце па берагах буйных рэк, прырэчышчавых валах і на пойменных лугах. Святлолюбівая расліна[3]. Мезафіт і мезатроф[3]. Цвіце ў ліпені—жніўні[2]. Плады паспяваюць у жніўні—верасні[2]. Размнажаецца пераважна насеннем[2].
Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі, Латвіі, шэрагу рэгіёнаў Расіі.
Сінонімы
- Angelica fischeri Spreng.
- Angelica fischeri Spreng.
- Cenolophium aspergillifolium (Bogusl.) Schischk.
- Cenolophium divaricatum Besser
- Cenolophium fischeri (Spreng.) W.D.J.Koch — Пустарэбернік Фішэра
- Cenolophium fischeri var. lapponicum F.Nyl.
- Cenolophium lapponicum Nyl.
- Cnidium fischeri (Spreng.) Spreng.
- Crithmum campestre Gueldenst. ex M.Bieb.
- Crithmum mediterraneum M.Bieb.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Пусторёбрышник обнажённый Архівавана 7 лютага 2020. (руск.) // Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь
- Пусторёберник обнажённый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads