Бадзяк палявы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бадзя́к палявы́[1][2][3], бадзя́к ружовы[2] (Cirsium arvense) — від кветкавых шматгадовых травяністых раслін з роду Бадзяк (Cirsium) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Назва
Бадзяк палявы, чартапалох, чортавы пажуры[2][4], асот, асот палявы, булдоўнік[2], дзядоўнік[2], старожнік[2][5][6][7].
Апісанне
Лісце ўтварае прыкаранёвую разетку, з якой затым вырастае сцябло вышынёй ад 30 да 200 см; у верхняй частцы сцябло галінастае.
Расліна звычайна двухдомная, добра размнажаецца вегетатыўным шляхам. Бывае, што ўтвараецца калонія (полікармон) толькі з асобін аднаго полу. Тады расліна квітнее, але насення не дае. Час цвіцення — з чэрвеня па кастрычнік.
Моцны стрыжнёвы корань расліны можа пранікаць на 2—3 метры, часам сустракаюцца карані даўжынёй 5—6 метраў. Прыблізна на глыбіні 35 см ад галоўнага кораня паралельна паверхні адыходзяць клубнепадобныя патоўшчаныя карані, якія ўтрымоўваюць запас пажыўных рэчываў.
Remove ads
Значэнне
Бадзяк палявы — цяжкавыкараняльнае пустазелле збожжавых палёў, агародаў і маладых лесапасадак. Часам бадзяк за кошт вегетатыўнага размнажэння можа запоўніць усё поле, выцясняючы культурныя расліны. У прыродзе таксама сустракаецца на лугах, у зарасніках кустоў, уздоўж дарог у нізінах і ў гарах.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads