Бадзяк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бадзяк
Remove ads

Бадзя́к[1], Чартапалох[2] (Círsium) — род шматгадовых, або двугадовых травяністых раслін з сямейства астравых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шмат- або двухгадовыя травяністыя, пераважна калючыя расліны з чаргаваным глыбакаперыстараздзельным або суцэльным лісцем без прылісткаў. Кветкі трубчастыя, кветкавыя кошыкі шматкветныя, паніклыя ці прамастойныя. Лісцікі абгорткі лінейныя і лінейна-ланцэтныя, на канцы з шыпаватай калючкай. Кветаложа ўсаджана доўгімі шчацінкамі. Кветкі двух-, радзей аднаполыя, трубчастыя, рознага колеру. Плод — голая сціснутая сямянка з чубком.

Remove ads

Арэал

Род аб'ядноўвае, па розных дадзеных, ад больш чым 200 да 484 відаў з Паўночнага паўшар'я.

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 481 від[3]. Некаторыя з іх:

Thumb
Cirsium arizonicum
Thumb
Cirsium canum
Thumb
Бадзяк палявы (Cirsium arvense)

Паводле базы даных The Plant List, від Cirsium setosum (Willd.) Besser прызнаны сінонімам віду Бадзяк палявы (Cirsium arvense (L.) Scop.).

Гібрыды

  • Cirsium ×canalense
  • Cirsium ×crassum
  • Cirsium ×erosum
  • Cirsium ×iowense
  • Cirsium ×vancouverense
Remove ads

Значэнне і выкарыстанне

Многія віды — меданосы, лекавыя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны. Бадзяк палявы (Cirsium arvense) — злоснае пустазелле. Некаторыя віды ў народзе называюць асотам.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads