Delicate (песня Тэйлар Свіфт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Delicate» (бел. «Далікатная тэма») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з яе шостага студыйнага альбома «Reputation». Трэк быў выпушчаны ў якасці сінгла 12 сакавіка 2018 года на лэйбле Big Machine Records. У той жа дзень адбыўся рэліз відэакліпа на кампазіцыю. «Delicate» атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і стала адной з самых паспяховых з альбома. Песня дасягнула 12 месца ў галоўным хіт-парадзе ЗША «Billboard» Hot 100, заняла 28 радок у хіт-парадзе Аўстраліі і 33 — у Новай Зеландыі, дабралася да 45 пазіцыі ў Вялікабрытаніі і 20 — у Канадзе. Часопіс Rolling Stone назваў яе найлепшай за ўвесь 2017 год.
Remove ads
Асноўная інфармацыя
- «Delicate» увайшла ў шосты альбом Тэйлар Свіфт «Reputation» і стала адной з любімых у фанатаў і крытыкаў.
- У якасці сінгла трэк быў прэзентаваны 12 сакавіка 2018 года на прэміі iHeartRadio Music Awards.
- Кліп на песню зняў рэжысёр Джосэф Кан. За першы дзень відэа праглядзелі каля 13,000,000 разоў на YouTube.
- Кліп абвінавочвалі ў плагіяце рэкламы «KENZO».
- Таксама было створана вертыкальнае відэа, прэм'ера якога адбылася на сэрвісе Spotify 30 сакавіка 2018 года.
- У песні ёсць некалькі радыё-версій, два рэмікса, а таксама версія ў жывым выкананні для Spotify.
Тэйлар Свіфт расказала пра сэнс песні і яе месца на альбоме:
| У гэтай песні ярка выяўленая тэма рэпутацыі, якая абыгрываецца на працягу ўсяго альбома, але ў пачатку яна прадстаўлена больш рашуча: «Мне пляваць, што вы там пра мяне кажаце! Мне пляваць, што вы кажаце пра маю рэпутацыю!» Аднак на пятай песні думкі пераходзяць да таго, што адбываецца, калі ты сустракаеш кагосьці, з кім вельмі хочаш быць побач. У гэты момант ты пачынаеш перажываць, што гэты чалавек мог пачуць пра цябе нешта дрэннае яшчэ да вашай сустрэчы. Ты спрабуеш зразумець, ці можа што-небудзь фальшывае накшталт тваёй рэпутацыі паўплываць на што-небудзь сапраўднае — напрыклад, перашкодзіць чалавеку зразумець цябе? У гэтай песні з'яўляецца першая нотка ўразлівасці ў альбоме, калі ты ўсведамляеш: «Можа, гэта ўсё ж такі мае значэнне». |
Remove ads
Крытычныя водгукі
«Delicate» атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і інтэрнэт-выданняў. Consequence of Sound назвалі песню адной з найлепшых на альбоме,а Newsweek[1], The Independent[2] — увогуле адной з найлепшых ва ўсёй дыскаграфіі спявачкі. Часопіс Rolling Stone выбраў яе ў якасці найлепшай за ўвесь 2017 год. Выданне Vanity Fair таксама уключыла кампазіцыю у спіс найлепшых песень.
Remove ads
Узнагароды і намінацыі
Чарты
Remove ads
Зноскі
- Schonfeld, Zach. TAYLOR SWIFT'S 'REPUTATION': A TRACK-BY-TRACK REVIEW, FROM 'READY FOR IT' TO 'NEW YEAR'S DAY'. Newsweek (14 лістапада 2017). Праверана November 14, 2017.
- O’Connor, Roisin. [www.independent.co.uk/arts-entertainment/music/news/taylor-swift-delicate-music-video-watch-lyrics-reputation-world-tour-a8251316.html%3famp Taylor Swift dances like nobody's watching in 'Delicate' video]. Newsweek (12 сакавіка 2018). Праверана March 12, 2018.
- Sheffield, Rob. Rob Sheffield's Top 25 Songs of 2017(недаступная спасылка). Rolling Stone (20 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2018. Праверана December 20, 2017.
- XIV, DJ Louie. The 17 Best Pop Songs of 2017. Vanity Fair (4 снежня 2017). Праверана December 4, 2017.
- Billboard's 100 Best Songs of 2018. Праверана December 11, 2018.
- The 25 Best Singles of 2018. Праверана December 10, 2018.
- 50 Best Songs of 2018. Праверана December 14, 2018.
- Cohen, Jess. Teen Choice Awards 2018: Avengers: Infinity War, Black Panther and Riverdale Among Top Nominees. E! News (13 чэрвеня 2018). Праверана June 13, 2018.
- BreakTudo Awards 2018: Anitta, BTS and Camila Cabello lead the list of award winners. BreakTudo. Праверана November 6, 2018.
- iHeartRadio Music Award Nominations 2019: Complete List. iHeartRadio. January 9, 2019. Праверана January 9, 2019.
- Howard, Annie (Люты 26, 2019). Kids' Choice Awards: 'Avengers: Infinity War' Tops Nominees; DJ Khaled to Host. The Hollywood Reporter. Архівавана з арыгінала Люты 27, 2019. Праверана Люты 27, 2019.
- Aniftos, Rania. Taylor Swift, Bruno Mars, Cardi B & More Songs Earn iHeartRadio Titanium Award for 1 Billion Spins: Exclusive. Billboard (14 сакавіка 2019). Праверана 3 красавіка 2019.
- Sting, Imagine Dragons and Martin Bandier Honored at BMI’s 67th Annual Pop Awards (16 мая 2019). Праверана 16 May 2019.
- HERE ARE THE MYX MUSIC AWARDS 2019 NOMINEES!. MYX PH. Праверана 16 March 2019.
- 2019 ASCAP Pop Music Awards. ASCAP. Праверана 23 May 2019.
- 2020 ASCAP Pop Music Awards (англ.). www.ascap.com. Праверана 17 чэрвеня 2020.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
