Christian Dior
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Christian Dior SE — французская кампанія, заснаваная дызайнерам Крысціянам Дыёрам і прадпрымальнікам Марселем Бусакам, як атэлье высокай моды, у 1946 годзе.
У 1984 годзе была куплена прадпрымальнікам Бернарам Арно. Сучасная кампанія Christian Dior SE па сутнасці з’яўляецца намінальнай, праз якую група сям’і Арно ажыццяўляе кантроль над сваёй доляй у кампаніі LVMH — найбуйнейшым у свеце вытворцам прадметаў раскошы. LVMH, сярод іншых актываў, валодае домам высокай моды Christian Dior.
Remove ads
Гісторыя
Французскі дом моды Christian Dior быў заснаваны ў 1946 годзе мадэльерам Крысціянам Дыёрам і тэкстыльным фабрыкантам Марселем Бусаком («Каралём бавоўны», у той час самым багатым чалавекам у Францыі). Атэлье высокай моды было адкрыта ў Парыжы, у асабняку на Авеню Мантэнь. У лютым 1947 года Дыёр прадставіў першую калекцыю жаночага адзення, празваная амерыканскімі журналістамі New Look, якая зрабіла пераварот у свеце пасляваеннай моды. У 1948 годзе таксама пры фінансавай падтрымцы Марселя Бусака была заснавана парфумерная кампанія Christian Dior Perfumes Ltd. Яшчэ больш пра Крысціяна Дыёра даведаліся ў 1950 годзе, калі ён стаў эксклюзіўным дызайнерам для актрысы Марлен Дзітрых у фільме Альфрэда Хічкака. Ён пачаў апранаць многіх знакамітасцей таго часу на свецкія выхады. У 1949 годзе быў адкрыты філіял у Нью-Ёрку, у гэтым годзе на Dior прыйшлося 5 % французскага экспарту, у тым ліку тры чвэрці экспарту моднай прадукцыі. У 1952 годзе з’явіўся філіял у Лондане, а ў 1953 годзе — у Мексіцы, Кубе, Канадзе і Італіі. Папулярнасць мадэляў Дыёра прывяла да з’яўлення вялікай колькасці падробак пад іх, на што кампанія адказала выпускам патанненых версій мадэляў высокай моды параўнальна вялікімі партыямі, такая практыка атрымала назву прэт-а-партэ. Таксама пачынаючы з 1950-х гадоў кампанія пачала ліцэнзаваць права выкарыстоўваць гандлёвую марку Dior іншым прадпрыемствам.
У сярэдзіне 1950-х гадоў у Christian Dior было 8 даччыных кампаній і 16 філіялаў, у ёй працавала 1700 чалавек.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
