Варсянка
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варся́нка (Dipsacus) — род кветкавых раслін падсямейства Варсянкавыя (Dipsacoideae).
Remove ads
Апісанне
Двухгадовыя, радзей шматгадовыя травяністыя расліны. Вышыня да 50—200 см. корань стрыжнёвы. Сцябло прамое, рабрыстае, шыпаватае, зверху галінастае. Прыкаранёвае лісце падоўжанае, адваротнаяйцападобнае, кароткачаранковае, сабранае ў разетку, сцябловае са зрослымі асновамі. Кветкі дробныя, у галоўчатых суквеццях. Плод — сямянка.
Пашырэнне
У родзе каля 20 відаў, пашыраных у Міжземнамор’і, Паўднёвай і Усходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі як дэкаратыўныя расліны інтрадукаваны варсянка пасяўная, або варсавальная шышка (Dipsacus sativus) і варсянка разрэзаная (Dipsacus laciniatus).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads