Ecma International

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ecma International (да 1994 года — ECMA) — некамерцыйная міжнародная арганізацыя, якая займаецца стандартызацыяй у галіне інфармацыйных тэхналогій, спажывецкай электронікі і тэлекамунікацый. Была заснавана ў 1961 годзе для стандартызацыі камп’ютарных сістэм у Еўропе пад назвай ECMA (скарочана ад англ.: European Computer Manufacturers Association — Еўрапейская асацыяцыя вытворцаў камп’ютараў). Перайменаванне ECMA ў Ecma International адбылося ў 1994 годзе для адлюстравання глабальнай дзейнасці ў свеце.[1]

Ecma International актыўна спрыяла сусветнай стандартызацыі ў галіне інфармацыйных тэхналогій і тэлекамунікацый. Было апублікавана больш за 400 стандартаў Ecma і 100 тэхнічных справаздач, больш за 2⁄3 з якіх таксама былі прыняты ў якасці міжнародных стандартаў.

Спіс удзельнікаў Ecma International даступны на вэб-сайце.[2] Яго членамі з’яўляюцца IT-кампаніі, універсітэты, фонды і грамадскія ўстановы. Найбольш вядомыя з іх — Apple, Google, Huawei, IBM, Meta.

Арганізацыя ўдзельнічае на ўзроўні прадстаўніка ў працы тэхнічнага камітэту ISO ТК97 ад пачатку яго дзейнасці, а пасля ўваходжання ТК97 у аб’яднаны тэхнічны камітэт ISO і МЭК АТК1 (1987) — у працы АТК1, на ўзроўні прадстаўніка класу А.

Remove ads

Стандарты

Ecma International адказвае за некалькі стандартаў, у тым ліку:

  • ECMA-107 — файлавая сістэма FAT12/FAT16
  • ECMA-119 — аб’ём і файлавая структура CD-ROM (таксама вядомы як ISO 9660)
  • ECMA-262 — спецыфікацыя мовы праграмавання ECMAScript (стандатызаваны JavaScript)
  • ECMA-334 — спецыфікацыя мовы праграмавання C#
  • ECMA-367 — спецыфікацыя мовы праграмавання Eiffel
  • ECMA-376 — спецыфікацыя фарматаў файлаў Office Open XML (таксама вядомы як ISO/IEC 29500)
  • ECMA-404 — спецыфікацыя фармата файла JSON
Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads