Huawei

From Wikipedia, the free encyclopedia

Huawei
Remove ads

Huawei Technologies Co., Ltd. — кітайская транснацыянальная карпарацыя са штаб-кватэрай у Шэньчжэні, правінцыя Гуандун. Huawei распрацоўвае і прадае тэлекамунікацыйнае абсталяванне, бытавую электроніку і сонечныя батарэі.

Хуткія факты Тып, Заснаванне ...

Карпарацыя была заснавана ў 1987 годзе Жэнем Чжэнфэем, былым афіцэрам Народна-вызваленчай арміі (НВАК).[8] Першапачаткова Huawei засяроджвалася на вытворчасці тэлефонных камутатараў, пазней пашырыла свой бізнес і займаецца стварэннем тэлекамунікацыйных сетак, прадастаўленнем паслуг і абсталявання для прадпрыемстваў у Кітаі і за яго межамі, а таксама вытворчасцю прылад сувязі для спажывецкага рынку.[9]

Huawei прапануе свае прадукты і паслугі больш чым у 170 краінах.[10] Кампанія перагнала Ericsson у 2012 годзе ў якасці найбуйнейшага вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання ў свеце.[11] У 2018 годзе перагнала Apple як другі па велічыні вытворца смартфонаў у свеце пасля Samsung Electronics.[12] У 2018 годзе Huawei паведаміла пра гадавы даход у памеры 108,5 мільярда долараў ЗША.[13] У ліпені 2020 года Huawei ўпершыню апярэдзіла Samsung і Apple па колькасці тэлефонаў, пастаўленых па ўсім свеце.[14]

Нягледзячы на тое, што Huawei дасягнула поспеху на міжнародным узроўні, карпарацыя сутыкаецца з крытыкай з-за празмернай дзяржаўнай падтрымкі з боку кітайскага ўрада, сувязяў з Народна-вызваленчай арміяй Кітая, а таксама занепакоенасці тым, што інфраструктурнае абсталяванне Huawei можа дазволіць кітайскаму ўраду сачыць за карыстальнікамі.[15][16] З развіццём бесправадных сетак 5G ЗША і іх саюзнікі заклікалі не супрацоўнічаць з Huawei або іншымі кітайскімі тэлекамунікацыйнымі кампаніямі.[17] Huawei у сваю чаргу сцвярджае, што яе прадукты не ўяўляюць рызыкі для кібербяспекі, што ЗША не прадставілі доказаў шпіянажу і што гэтыя абвінавачванні крывадушныя, паколькі амерыканскі ўрад сам мае дзяржаўныя праграмы адсочвання.[18]

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q116976023'></a>
  2. "China's Competitiveness Myth, Reality, and Lessons for the United States and Japan. Case Study: Huawei" (PDF). February 2013. Архівавана з арыгінала (PDF) 13 лютага 2015. Праверана 20 красавіка 2023. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2015. Праверана 20 красавіка 2023.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2015. Праверана 20 красавіка 2023.
  3. "At Huawei, Matt Bross Tries to Ease U.S. Security Fears". Bloomberg BusinessWeek. 15 September 2011. Архівавана з арыгінала 24 верасня 2011. Праверана 20 красавіка 2023.
  4. "Who's afraid of Huawei?". The Economist. 3 August 2012. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  5. "Huawei beats Apple to become second-largest smartphone maker". The Guardian. 1 August 2018. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  6. Huawei expects 'eventful' 2018 to deliver $108.5bn in revenue. live. Reuters (3 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 January 2019.
  7. "State Support Helped Fuel Huawei's Global Rise". The Wall Street Journal. 25 December 2019. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  8. "Defense Department produces list of Chinese military-linked companies". Axios. 24 June 2020. Архівавана з арыгінала 25 чэрвеня 2020. Праверана 20 красавіка 2023.
  9. "F.C.C. Designates Huawei and ZTE as National Security Threats". The New York Times. 2020-06-30. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  10. Huawei: US has no evidence for security claims. live. TechRadar (28 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 1 March 2019.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads