Лох

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лох
Remove ads

Лох[1], таксама Джыда або Пшат[2] (Elaeágnus) — род дрэў і хмызнякоў сямейства Лохавыя (Elaeagnaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Лістападныя або вечназялёныя хмызнякі або дрэвы, часта калючыя.

Кветкі пазушныя, адзіночныя або ў пучках, двухполыя, маюць 4 тычынкі.

Плод — касцянка з эліптычнай костачкай і салодкай сопкай мякаццю.

Размнажэнне — насеннем, каранёвымі атожылкамі і тронкамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Звыш 50 відаў, галоўным чынам пашыраных у Японіі, Кітаі і Еўропе. У Беларусі інтрадукаваны лох вузкалісты, або ўсходні (Elaeagnus angustifolia), лох парасонавы (Elaeagnus umbellata), лох серабрысты (Elaeagnus commutata).

Лохавыя лясы прымеркаваны ў асноўным да рачных далін і поймаў рэк арыднай зоны. Растуць у краінах Міжземнамор’я, Азіі і Паўночнай Амерыкі. У горных раёнах падымаюцца да вышыні 2500 м[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Напісанне Лох, Джыда, Пшат у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.351
  3. Лесная энциклопедия: В 2-х т., т.2 / Гл. ред. Воробьёв Г. И. — М.: Сов. энциклопедия, 1986.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads