Erica

From Wikipedia, the free encyclopedia

Erica
Remove ads

Erica — вялікі род вечназялёных раслін сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Назва роду паходзіць ад грэч. erek, па назве Erica у старажытных грэкаў, паводле іншых крыніц назва паходзіць ад грэч. ereike — ламаць, па ломкіх галінках расліны.

Батанічнае апісанне

Erica — адзін з двух (нароўні з рададэндранам (Rhododendron) найбуйнейшых родаў сямейства верасовых: колькасць відаў у ім складае больш за 800, гэта значыць амаль 20 % агульнай колькасці відаў у сямействе. Для раслін з гэтага роду характэрныя дробныя лісце і багатае цвіценне выцягнутымі званочкападобнымі кветкамі.

Арэал

Каля 800 відаў кустоў і паўкустоў (зрэдку дрэў), распаўсюджаных у Афрыцы, Міжземнамор’і, на астравах Атлантычнага акіяну, на Каўказе. Найбольшая відавая разнастайнасць назіраецца ў Паўднёвай Афрыцы. Еўрапейскія віды роду адносяцца да рэдкіх нават у абласцях свайго натуральнага арэалу.

Значэнне і выкарыстанне

Некаторыя віды шырока выкарыстоўваюцца ў дэкаратыўным садоўніцтве пры стварэнні аб’ектаў рэкрэацыі з камянямі, а таксама ў кветніках, парках, на прысядзібных участках і да таго падобнае.

Віды роду з’яўляюцца расліннымі рэліктамі і таму маюць важнае значэнне ў навучальным працэсе.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads