Everything Has Changed (песня Тэйлар Свіфт)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Everything Has Changed (песня Тэйлар Свіфт)
Remove ads

«Everything Has Changed» (бел. «Усё змянілася») — шосты сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Кампазіцыя была запісана ў дуэце з Эдам Шыранам. Артысты самі напісалі песню, а з прадзюсіраваннем ім дапамог Бутч Уокер. Афіцыйны рэліз адбыўся 16 ліпеня 2013 года пад лэйблам Big Machine[1].

Хуткія факты Выпушчаны, Мова ...

Песня атрымала змешаныя водгукі ад музычных крытыкаў, якія крытыкавалі сэнсу песні. Сінгл дэбютаваў з 32 пазіцыі ў Billboard Hot 100 і трапіў у топ-10 чартаў Бельгіі, Ірландыі і Вялікабрытаніі. Акрамя таго, «Everything Has Changed» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый.

Remove ads

Інфармацыя

Песня была напісана на батуце ў двары Тэйлар, з яблычным пірагом і джэмам, прыкладна за 20 хвілін. Па словах Эда, пісаць песню было вельмі проста і Тэйлар амаль сама справілася з тэкстам, а ён толькі змяніў некаторыя яго часткі. Калі Свіфт спрачалася з Шырнам наконт таго, які акорд будзе гучаць лепш, у якасці аргументу яна паказала на сваю паліцу з ўзнагародамі, але Эд у выніку ўсё роўна настаяў на сваёй версіі.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

" Я напісала «Everything Has Changed» з Эдам Шыранам і, трэба сказаць, ён вельмі таленавітычалавек. Ён надзвычайны гітарыст, выканаўца, сонграйтер і артыст. Пісаць з ім было вельмі весела. Мы сядзелі ў мяне на заднім двары, і ў працэсе ён пачаў напяваць гармоніі, таму я спытала, ці не хоча ён запісаць гэтую песню са мной дуэтам. Яна ж апісвае той момант, які перажываюць два чалавекі, калі бачаць адзін аднаго і свет раптам здаецца ім іншым, таму што ўсё змянілася. "

«Everything Has Changed» — гэта кантры-балада з элементамі поп- і фолк-музыкі, у якой спяваецца пра «жаданне ведаць свайго каханага лепш»[2]. Акрамя «Everything Has Changed» Тэйлар і Эд напісалі яшчэ дзве песні, адну з якіх нават запісалі ў студыі. Кліп на песню выйшаў 6 чэрвеня 2013 года[3]. Сюжэт відэа разгортваецца вакол дзяцей, якія пазнаёміліся ў школьным аўтобусе і правялі ўвесь дзень разам. Бацькамі галоўных герояў выступілі Тэйлар і Эд.

Патаемнае пасланне — «Порт Гіаніс».

Remove ads

Крытычныя водгукі

«Everything Has Changed» атрымала змешаныя водгукі ад музычных крытыкаў. Billboard апублікаваў строгае меркаванне, раскрытыкаваўшы тэкст і пахваліўшы з'яўленне Шырана ў дадзеным трэку[4]. Digital Spy напісали, што музычны стыль атрымаўся «манерным», а сам трэк «пакінуў іх з цеплынёй і недакладным адчуваннем, што адбываецца досыць рэдка ў наш час»[5]. NME пакінули негатыўны водгук на кампазіцыю, напісаўшы, што «расчараваны цалкам»[6].

Больш інфармацыі Год, Прэмія ...
Remove ads

Версіі

  • Лічбавая версія
  1. «Everything Has Changed (Remix)» — 4:06

Чарты

Больш інфармацыі Чарт (2013), Вышэйшая пазіцыя ...
Remove ads

Зноскі

  1. Taylor Swift And Ed Sheeran Debuts «Everything Has Changed» video(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 29 жніўня 2020.
  2. «Everything Has Changed» Review(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 29 жніўня 2020.
  3. Stevie Nicks and Top Songwriters Honored at 62nd Annual BMI Pop Awards. Broadcast Music, Inc.. Архівавана з першакрыніцы March 5, 2015. Праверана January 25, 2015.
  4. 2014 MMVA Nominees(недаступная спасылка). Much Music Video Awards. Архівавана з першакрыніцы June 23, 2011. Праверана January 5, 2015.
  5. Hochman, David (April 27, 2014). Radio Disney Music Awards 2014: Full List Of Winners. Forbes. Архівавана з арыгінала June 30, 2015. Праверана June 22, 2015.
  6. P!nk Receives President’s Award at 63rd Annual BMI Pop Awards. Broadcast Music, Inc. (13 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы April 8, 2016. Праверана May 11, 2016.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads