Ліянель Месі

аргенцінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліянель Месі
Remove ads

Ліяне́ль Андрэ́с Ме́сі (ісп.: Lionel Andrés Messi; нар. 24 чэрвеня 1987, Расарыа, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік амерыканскага клуба «Інтэр Маямі» і нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Хуткія факты Ліянель Месі, Агульная інфармацыя ...

Чэмпіён свету 2022 года, уладальнік Кубка Амерыкі 2021 года. У 2009, 2010, 2011, 2012, 2015, 2019, 2022 і 2023 гадах быў прызнаны найлепшым футбалістам года па версіі FIFA.

Remove ads

Раннія гады

Нарадзіўся 24 чэрвеня 1987 года ў Расарыа, Аргенціна. Ягоны бацька Хорхе Месі працаваў на фабрыцы, а маці Селія Месі (Кучыціні) — часткова занятая прыбіральшчыца. Сям’я ягонага бацькі паходзіць з італьянскага горада Анкона, адкуль ягоны прашчур Анджэла Месі эміграваў у Аргенціну ў 1883 годзе. Ліянель мае двух старэйшых братоў — Радрыга і Маціяса, а таксама сястру Марыю Соль. Месі стаў займацца футболам ва ўзросце пяці гадоў, выступаючы за мясцовы клуб «Грандолі». На першыя трэніроўкі яго прывозіла бабуля, якая была адзінай у сям’і, хто хацеў бачыць Ліянеля футбалістам[5]. Пасля «Грандолі» Ліянель перайшоў у «Ньюэлс Олд Бойз», які таксама базуецца ў Расарыа. Ва ўзросце дзесяці гадоў у Ліянеля дыягназавалі дэфіцыт гармона росту. «Рывер Плэйт» праяўляў інтарэс да хлопца, але не меў дастатковых сродкаў на ягонае лячэнне. Калі Ліянелю было 13 гадоў, адзін з акцыянераў «Барселоны» даведаўся пра маладога гульца. Пасля прагляду футбаліста спартыўны дырэктар клуба Карлас Рэшак здолеў пераканаць савет дырэктароў аплаціць пераезд сям’і Месі ў Еўропу і ягонае лячэнне.

Remove ads

Клубная кар’ера

З 13 гадоў Ліянель гуляў у моладзевым складзе «Барселоны», у першым жа сваім матчы аформіўшы «покер». За асноўны склад іспанскага клуба Месі дэбютаваў 17 кастрычніка 2003 года ў таварыскай сустрэчы з партугальскім «Порту». Пасля матча газета «El Mundo» напісала: «У гэтага хлопца левая нага Марадоны, хуткасць Кройфа і пас Раналдынью».

22 снежня 2020 форвард «Барселоны» стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі футбола па галах за адзін клуб. Забіўшы свой 644-ы мяч, ён пераўзыйшоў дасягненне Пеле[6].

1 ліпеня 2021 года па заканчэнні кантракта з «Барселонай» стаў свабодным агентам. Планавалася, што будзе падпісана новае пагадненне, аднак 5 жніўня клуб абвясціў, што новы кантракт не можа быць заключаны з-за фінансавых абмежаванняў Ла Лігі.

10 жніўня Ліянель Месі падпісаў двухгадовае пагадненне з французскім «Пары Сен-Жэрмен» з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год. У новым клубе ён атрымаў кашулю з нумарам 30, пад якім выступаў у пачатку кар’еры ў «Барселоне». У чэрвені 2023 года «Пары Сен-Жэрмен» абвясціў, што Месі пакідае каманду па заканчэнні кантракта.

Неўзабаве нападнік далучыўся да амерыканскага клуба «Інтэр Маямі». 15 ліпеня 2023 года афіцыйна падпісаў кантракт на 2,5 гады. 19 жніўня Ліянель Месі выйграў першы трафей, выступаючы за новы клуб. У фінальным матчы паўночнаамерыканскага Кубка ліг MLS+MX яго каманда атрымала перамогу. Падчас гэтага матча Месі вызначыўся, забіўшы ў першым тайме, а затым рэалізаваў пенальці ў пасляматчавай серыі. Такім чынам, аргенцінец заваяваў 44-ы трафей у прафесійнай кар'еры і стаў самым тытулаваным футбалістам у гісторыі[7].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Да свайго дэбюту ў моладзевай камандзе Аргенціны Ліянель Месі атрымаў запрашэнне выступаць за нацыянальную зборную Іспаніі, але адхіліў яго. У чэрвені 2004 года ён нарэшце дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны ў матчы супраць Парагвая.

Разам са сборнай Аргенціны перамог на чэмпіянаце свету 2022 у Катары, упершыню выйграўшы залаты медаль на сусветным форуме. Быў прызнаны найлепшым гульцом турніра. 27 лютага 2023 года ён стаў уладальнікам узнагароды ФІФА найлепшаму футбалісту 2022 года. 15 студзеня 2024 года названы ўладальнікам узнагароды ФІФА найлепшаму футбалісту 2023 года.

Дасягненні

Персанальныя

Клубныя

Барселона:

«Пары Сен-Жэрмен»:

«Інтэр Маямі»:

  • Уладальнік Кубка ліг: 2023

Міжнародныя

Зборная Аргенціны:

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads