Сярпок

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Сярпок
Remove ads

Сярпо́к[1][2] (Falcaria) — род травяністых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae). Налічвае 5[3] (каля 5[2]) (адзіны від — Сярпок звычайны (Falcaria vulgaris Bernh.)[4]) відаў, пашыраных ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Афрыкі.

Thumb
Сярпок звычайны (Falcaria vulgaris Bernh.) Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Сярпок звычайны — двухгадовая кветкавая расліна з прамым галінастым сцяблом вышынёй 30—60 см і верацёнападобным коранем. Лісце чаргаванае, трайчастае і простае, скурыстае, зубчастае па краі. Кветкі белыя, у складаных парасоніках. Пялёскаў — 5. Плод — віслаплоднік.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна пашырана ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. Расце на ўзлесках і палянах, стэпах, саваннах, стэпавых лугах, аблогах, пашах, пустках, каля дарог, па берагах рэк і ручаёў[5]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезатроф, эўтроф[5].

Выкарыстанне

Лекавыя расліны. Маладое лісце выкарыстоўваюць у якасці прыправы і на салату. Насенне мае смак, падобны да смаку насення кмену.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads