Фікус
род кветкавых раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фі́кус (Ficus) — род кветкавых раслін сямейства тутавых (Moraceae).
Больш за 800 (больш за 2000[2]) відаў. Пашыраны пераважна ў вільготных трапічных лясах Паўднёвай Азіі, Малайскага архіпелага, Новай Гвінеі, Саламонавых астравоў.
Remove ads
Апісанне
Вечназялёныя, зрэдку лістападныя дрэвы, кусты і ліяны. Вышыня некаторых дасягае 40 м пры дыяметры ствала 3—5 м. Многія віды фікусаў маюць паверхневыя карані. Лісце суцэльнае або лопасцевае даўжынёй да 70 см. Кветкі дробныя, пераважна аднаполыя. Плады падобныя да касцянкі. Усе часткі раслін утрымліваюць у сабе млечны сок.
Выкарыстанне
Фікусы вырошчваюць у якасці дэкаратыўных раслін. Плады многіх відаў фікусаў ядомыя (інжыр, сікамор і інш.). Некаторыя віды маюць каштоўную драўніну. Сок лістоў можа выклікаць раздражненне і алергічныя рэакцыі[3].
Зноскі
- Звесткі пра род Ficus у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- Фикус // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- Сергей Бесараб Про фикусы, их обжигающий млечный сок и аэроаллергены // Патрэон — patreon.com, 21 кастрчніка 2021, 01:39
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads