Fortune 1000
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Fortune 1000 — спіс самых буйных кампаній ЗША па версіі амерыканскага часопіса «Fortune». У спіс уваходзяць 1000 самых вялікіх кампаній ЗША, ранжыраваных паводле ўзроўню прыбытку. Спіс паказвае найбольш буйных ігракоў, дазваляе ацаніць тэндэнцыі рынка.
Wal-Mart Stores быў нумарам 1 у спісе на працягу 2007—2011 гадоў, з перарывам у 2009 годзе, калі гэтую пазіцыю заняў ExxonMobil[1][2][3].
Remove ads
Fortune 500
Fortune 500 з’яўляецца падспісам Fortune 1000 і ўключае першыя 500 найбуйнейшых кампаній. Самы першы спіс Fortune 500 быў апублікаваны ў 1955 годзе і складаўся з кампаній, якія атрымалі прыбытак ад вытворчасці, здабычы вугалю ці электраэнергіі. У той жа час, часопіс «Fortune» публікаваў таксама спісы 50 найбуйнейшых камерцыйных банкаў, камунальных прадпрыемстваў, страхавых кампаній, кампаній рознічнага гандлю і транспартных кампаній.
Remove ads
Гл. таксама
- Fortune Global 500 — спіс найбуйнейшых глабальных карпарацый
- FT Global 500 — спіс найбуйнейшых кампаній свету па іх рыначнай капіталізацыі
- S&P 500 — біржавы індэкс, які адлюстроўвае капіталізацыю найбуйнейшых амерыканскіх кампаній
- Forbes Global 2000
- Business Week 1000
- Forbes 2000 — спіс найбуйнейшых кампаній па версіі часопіса Forbes
Зноскі
- "Fortune 500 2008: Wal-Mart Stores - WMT" (html)(англ.). Cable News Network. A Time Warner Company. Праверана 2009-07-09.
- "Fortune 500 2009: Top 1000 American Companies - Exxon Mobil - XOM - FORTUNE on CNNMoney.com" (html)(англ.). Cable News Network. A Time Warner Company. Праверана 2009-07-09.
- "Fortune 500 2011: Top 500 American Companies". CNN(англ.).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads