GNU IceCat

From Wikipedia, the free encyclopedia

GNU IceCat
Remove ads

GNU IceCat (раней вядомы як GNU IceWeasel) — гэта цалкам свабодная версія вэб-браўзера Mozilla Firefox, якая распаўсюджваецца праектам GNU. IceCat сумяшчальны з Linux, Windows, Android і macOS.[3]

Хуткія факты Тып, Аўтар ...

Супольнасць Mozilla выпускае свабоднае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам, але яго бінарныя файлы ўключаюць ілюстрацыі, якія з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскага права. Праект GNU стварае IceCat на аснове версій Firefox з доўгатэрміновай падтрымкай, выдаляючы ўсе ілюстрацыі і пашырэнні, якія з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскага права.

IceCat падтрымлівае вялікі спіс свабодных пашырэнняў браўзера. Таксама ён мае некаторыі функцыі бяспекі і канфідэнцыяльнасці, якіх няма ў браўзеры Firefox.

Remove ads

Распаўсюджванне

GNU IceCat можна бясплатна спампаваць для розных дыстрыбутываў Linux з архітэктурамі IA-32, x86 64 і PowerPC.[4]

IceCat таксама даступны для macOS 10.4 і вышэй праз Fink, падтрымліваюцца архітэктуры IA-32 і PowerPC.

Неафіцыйныя зборкі таксама даступныя для Windows (Vista і далейшыя) і Android (2.3 і вышэй).

Дадатковыя функцыі бяспекі і прыватнасці

IceCat мае магчымасць блакіроўкі старонніх выяў нулявой даўжыні, якія выкарыстоўваюцца для адсочвання паводзінаў карыстальнікаў на сайце.[5] IceCat таксама папярэджвае аб перанакіраванні на іншы URL.[5]

Пашырэнне GNU LibreJS выяўляе і блакуе несвабодны JavaScript.[6]

Ліцэнзаванне

IceCat даступны пад трайной ліцэнзіяй MPL/GPL/LGPL, якую Mozilla выкарыстоўвала для зыходнага кода. У адрозненне ад Mozilla, звычайныя значкі IceCat знаходзяцца пад той жа трайной ліцэнзіяй.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Rodriguez, Ruben. IceCat 31.5.0 release. GNUzilla (9 сакавіка 2015).
  2. rpms/icecat. fedoraproject.org.
  3. Gnuzilla Homepage. gnu.org. Праверана 4 September 2016.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads