Glock 17
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Glock 17 (Глок-17, Р80) — аўстрыйскі пісталет, распрацаваны фірмай «Glock» для патрэб аўстрыйскай арміі. Быў першым узорам узбраення, распрацаваным фірмай. Створаны пісталет аказаўся даволі ўдалым і зручным для ўжывання, таму пазней прыняты на ўзбраенне арміі Аўстрыі пад пазначэннем Р80. Пазней пісталеты фірмы «Глок» сталі шырока вядомы сваімі баявымі якасцямі і распаўсюджанасцю як зброя герояў розных галівудскіх фільмаў. Зброя гэтай мадэлі шырока распаўсюдзілася па свеце. Цяпер ёсць шмат розных варыянтаў гэтага пісталета, якія разлічаны пад розныя патроны (9×19 мм Парабэлум, .40 S&W, 10 мм auto, .357 SIG, .45 ACP і іншыя).
Асаблівасць канструкцыі пісталета — адсутнасць сцяжка засцерагальніка і цынгеля. Пісталет большай часткай зроблены з высокатрывалага тэрмаўстойлівага (да 200 °C) пластыка. Дзякуючы гэтаму Glock 17 лёгкі і надзвычай трывалы. Прынцып дзеяння — «выхапіў і страляй», засцерагальніка няма, аднак стрэл не адбудзецца без поўнага націску спускавога кручка «бяспечнага дзеяння». Складаецца з 33 частак, і няпоўная разборка здзяйсняецца за секунды.
Пісталет «Глок-17» з’яўляецца родапачынальнікам новай, раней не існуючай, канструктарскай традыцыі шырокага ўжывання палімерных матэрыялаў у вытворчасці зброі. Нягледзячы на адсутнасць досведу ў фірмы «Глок», якая раней не вырабляла пісталеты, дадзеная мадэль атрымалася вельмі ўдалай. Яна спалучае ў сабе шэраг дадатных якасцяў, такіх, як лёгкасць, высокая зносаўстойлівасць, надзейнасць, здавальняючая кучнасць стральбы, прастата і лёгкасць тэхнічнага абслугоўвання, устойлівасць да карозіі і шкодным фактарам навакольнага асяроддзя. Менавіта з прычыны ўдалай канструкцыі і несумненных вартасцей «Глок-17» набыў сусветную вядомасць і так шырока распаўсюдзіўся.
Remove ads
Эксплуатанты
Glock 17 у гульнях
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Glock 17
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads