Google Maps
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карты Google (англ.: Google Maps; раней Google Local) — набор праграм, пабудаваных на аснове бясплатнага картаграфічнага сэрвісу і тэхналогіі, якія распрацаваны кампаніяй «Google».
Сэрвіс уяўляе сабой карту і спадарожнікавыя здымкі планеты Зямля (а таксама Месяца[3] і Марса[4]). З сэрвісам інтэграваны бізнес-даведнік і карта аўтамабільных дарог, з пошукам маршрутаў, які ахоплівае ЗША, Канаду, Японію, Расію, Ганконг, Кітай, Вялікабрытанію, Ірландыю (толькі цэнтры гарадоў) і некаторыя раёны Еўропы.
Remove ads
Google Планета Зямля
З сэрвісам таксама звязана праграма Google Earth — асобная праграма для Microsoft Windows, а таксама Linux, Mac OS. Як і Карты Google, праграма Google Планета Зямля дазваляе праглядаць здымкі зямной паверхні, павялічваць і памяншаць маштаб і будаваць маршруты перамяшчэння. Яе добрай якасцю з’яўляецца трохмернае адлюстраванне зямной паверхні (з улікам рэльефу), магчымасць назірання пад адвольным вуглом (а не толькі строга зверху), паступовае ўдакладненне выявы па меры загрузкі больш дэталёвых фотаздымкаў (на карце не з'яўляюцца «белыя плямы» замест яшчэ не загружаных фотаздымкаў, як у Картах Google), магчымасць мяккай змены маштабу (а не проста выбару з некалькіх прадвызначаных значэнняў).
Remove ads
Гл. таксама
- Вэб-картаграфія
- OpenStreetMap
- WikiMapia
- NASA World Wind
- Карты Yahoo!
- Карты Bing
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads