Google Earth
амерыканская праграмная карта Зямлі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Google Earth — камп’ютарная праграма, якая праецыруе спадарожнікавыя здымкі Зямлі на віртуальную паверхню сферы. Акрамя гэтага, праграма змяшчае шмат картаграфічнай інфармацыі. Першапачаткова праграма называлася EarthViewer 3D і была разробленая кампаніяй «Keyhole, Inc.», якую набыла Google у 2004 годзе і зрабіла праект агульнадаступным. Існуе тры розныя ліцэнзіі: бескаштоўная, з абмежаваным функцыяналам; Google Earth Plus (скасаваная)[11][12], з дадатковымі функцыямі; і Google Earth Pro ($400/год), якая прызначаная для камерцыйнага выкарыстання.
У 2005 годзе праект быў пераназваны, і пад назвай Google Earth дагэтуль распаўсюджваецца для сістэм, якія працуюць на Windows 2000 і вышэй, Mac OS X 10.3.9 і вышэй, Linux версіі 2.4 ці вышэй, а таксама на FreeBSD. Акрамя гэтага, Google Earth існуе як браўзернае пашырэнне, якое выйшла 28 мая 2008 года.[13] З 28 кастрычніка 2008 года Google Earth працуе на платформе iPhone OS, яго можна запампаваць у App Store.
Remove ads
Гл. таксама
- NASA World Wind
- Yahoo! Maps
- WW2D
- Геаграфічная інфармацыйная сістэма
- ArcGIS
Зноскі
- News about Google Earth Праверана 24 лютага 2024.
- Goodbye, Michael Jones, the man who gave the power of maps in our hands Праверана 5 верасня 2022.
- https://support.google.com/earth/answer/40901?hl=de&ref_topic=4363014 — 2025. Праверана 3 сакавіка 2025.
- https://www.ubuntuupdates.org/ppa/google_earth?dist=stable — 2025. Праверана 3 сакавіка 2025.
- Get the latest version: 10.75.0.1; Feb 26, 2025 — 2025. Праверана 4 сакавіка 2025.
- Version History: 10.75.0; Mar 3, 2025 — 2025. Праверана 4 сакавіка 2025.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
