Heil Hitler (песня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Heil Hitler» (бел.: Няхай жыве Гітлер), таксама вядомая пад альтэрнатыўнай назвай «Nigga Heil Hitler» (бел.: Негр, няхай жыве Гітлер)[1] — песня амерыканскага рэпера Канье Уэста, выпушчаная 8 мая 2025 года як трэці сінгл з яго будучага студыйнага альбома Cuck. У ёй прысутнічае дадатковы вакал ад групы Уэста «The Hooligans».

Хуткія факты Выканаўца, Альбом ...

Песня атрымала негатыўныя водгукі крытыкаў, у тым ліку абурэнне і асуджэнне з-за таго, што ў ёй прасоўваецца антысемітызм і ўсхваляецца Адольф Гітлер. Паводле слоў Уэста, з-за спрэчнага характару і тэмы трэк быў забаронены на ўсіх буйных стрымінгавых платформах[2][3]. Інструментальная версія песні пад назвай «The Heil Symphony» была апублікавана 14 мая 2025 года[4][5].

Remove ads

Гістарычны фон

Да свайго выхаду песня «Heil Hitler» была ўключана ў трэк-ліст DJ Akademiks 3 красавіка 2025 года[6]. У наступным месяцы песня неаднаразова гучала падчас стрымаў Уэста, дэманструючы прагрэс у распрацоўцы альбому Cuck. Характэрна, што раннія версіі песні ўтрымлівалі радок, адрасаваныя рэперу Дрэйку: «Нігеры паводзяць сябе як педзікі так часта, што я думаю, нібы яны як Дрэйк»[7]. Digital Nas, які працаваў над трэкам, заявіў, што гэта «песня года»[8].

Remove ads

Рэліз

Уэст выпусціў песню «Heil Hitler» у выглядзе кліпа, апублікаванага ў яго акаўнце X 8 мая 2025 года. У кліпе паказаны пусты склад, дзе чарнаскурыя мужчыны стаяць у мілітарысцкім страі, задрапіраваныя ў звярыныя шкуры, і імітуюць радкі, выкананыя групай Hooligans[9]. Па стане на май 2025 года песня па-ранейшаму даступная на X, але была выдаленая з такіх платформаў, як Apple Music, Spotify, YouTube і SoundCloud[2][3]. Прадстаўнікі Reddit і YouTube паведамілі NBC News, што працуюць над выдаленнем загрузак песні і пастоў з платформаў, якія яе прасоўваюць[10].

Remove ads

Крытыка

Трэк атрымаў негатыўныя водгукі крытыкаў, у тым ліку абурэнне і асуджэнне з-за таго, што ў ім прасоўваліся антысемітызм і ўслаўляўся Адольф Гітлер[11][2][12][13][14].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads