Канье Уэст

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канье Уэст
Remove ads

Канье Амары Уэст (англ.: Kanye Omari West; нар. 8 чэрвеня 1977(1977-06-08)[2][3][…], Атланта) — амерыканскі музычны прадзюсар і рэпер, шматразовы атрымальнік узнагарод «Грэмі». Таксама гукарэжысёр[6], былы мільярдэр[7] і дызайнер. Мае ўласны лэйбл «GOOD Music». Талісман і гандлёвая марка Уэста — плюшавы мішка, выявы якога была на вокладках трох яго альбомаў. Вырас у Чыкага, з юнасцтва быў звязаны з музыкай. У канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў стаў вядомы як прадзюсар, прыняўшы ўдзел у стварэнні хітоў для такіх выканаўцаў, як Jay-Z, Ludacris, Таліб Квелі і Аліша Кіз. Кінуўшы навучанне ва ўніверсітэце, каб засяродзіцца на музыцы, ён вырашыў стаць рэперам, выпусціў дэбютны альбом The College Dropout у 2004 годзе.

Хуткія факты Канье Уэст, Асноўная інфармацыя ...

Канье Уэст вядомы сваімі прамымі выказваннямі на розных цырымоніях і ў сацыяльных медыя, што не раз прыводзіла да скандалаў. У 2020-х гадах шэраг кампаній разарваў з ім свае кантракты, а YouTube, Spotify і некаторыя краіны падверглі цэнзуры яго творчасць з прычыны радыкальна антысеміцкіх поглядаў Канье: ён адмаўляе Халакост, называе сябе і членаў сваёй музычнай групы «нацыстамі», рэспектуе Гітлеру, выпускае песні з нацысцкім, расісцкім і антысеміцкім зместам і заяўляе, што ў яго праблемах вінаватыя «сіяністы» і «падпольная яўрэйская мафія». Як дызайнер ён працаваў з такімі кампаніямі, як Nike і Louis Vuitton, а ў 2013 годзе запусціў сумесна з Adidas лінію адзення Yeezy. Ён таксама заснаваў лэйбл GOOD Music і крэатыўнае агенцтва DONDA. У 2014 годзе ажаніўся з зоркай рэаліці-шоў і мадэллю Кім Кардаш’ян.

Канье Уэст атрымаў прызнанне крытыкаў і быў неаднаразова названы адным з найвялікшых артыстаў XXI стагоддзя. Ён увайшоў у лік самых прадаваных артыстаў, сумарны аб’ём продажу яго альбомаў і сінглаў у лічбавым фармаце і на фізічных носьбітах перавысіў 121 мільён асобнікаў. Уэст выйграў 24 прэміі «Грэмі», такім чынам ён адзін з рэкардсменаў па колькасці выйграных намінацый і рэкардсмен сярод хіп-хоп-музыкаў, а таксама артыстаў свайго ўзросту. Яго альбомы былі ўключаны ў розныя спісы лепшых альбомаў, уключаючы спіс 500 найвялікшых альбомаў усіх часоў па версіі часопіса Rolling Stone. Ён некалькі разоў быў прадстаўлены ў розных спісах часопіса Forbes і двойчы — у штогадовым спісе 100 самых уплывовых людзей свету па версіі часопіса Time. У 2019 годзе ўвайшоў у спіс самых высокааплатных музыкаў паводле версіі часопіса Forbes. Заробленая сума склала $150 млн[8], гэта другое месца ў рэйтынгу. У 2020 годзе Forbes паставіў Канье Уэста з прыбыткам $170 млн на другое месца ў рэйтынгу самых высокааплатных знакамітасцяў[9]. Па паведамленні Bloomberg, багацце Канье Уэста на 2021 год ацэньвалася ў $6,6 млрд і вялікая частка капіталу прыпадала на брэнд Yeezy[10].

Remove ads

Музычная кар’ера

26 сакавіка 2025 года Уэст пад імем «Ye» выпусціў на стрымінгавых платформах альбом «WW3», папярэдне разагрэўшы цікавасць слухачоў анонсамі ад Дэйва Бланса[en] і Эдзіна Роса[en][11]. Праз тыдзень DJ Akademiks абвясціў, што Уэст рыхтуе да выхаду «WW3» — сумесны праект з Блансам[12]. Гэта адбылося толькі праз некалькі дзён пасля інтэрв’ю, у якім Уэст выступіў у натхнёнай Ку-клукс-кланам чорнай вопратцы і зрабіў шэраг новых скандальных заяў[13][14]. 21 красавіка Уэст змяніў назву альбома на «Cuck», а ў наступныя тыдні выпусціў сінглы «Cousins» і «Heil Hitler»[15].

Remove ads

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

  • The College Dropout (2004)
  • Late Registration (2005)
  • Graduation (2007)
  • 808s & Heartbreak (2008)
  • My Beautiful Dark Twisted Fantasy (2010)
  • Yeezus (2013)
  • The Life of Pablo (2016)
  • Ye (2018)
  • Jesus Is King (2019)
  • Donda (2021)
  • Donda 2 (2022)
  • Bully (2025)

Альбомы ў суаўтарстве

  • Watch the Throne (2011) (разам з Jay-Z)
  • Kids See Ghosts (2018) (разам з Kid Cudi, як дуэт Kids See Ghosts)
  • Vultures 1 (2024) (разам з Ty Dolla Sign, як дуэт ¥$)
  • Vultures 2 (2024) (разам з Ty Dolla Sign, як дуэт ¥$)
  • Never Stop (2025) (міні-альбом, разам з King Combs)

Кампіляцыі

  • Cruel Summer (2012) (альбом-кампіляцыя артыстаў заснаванага Уэстам лэйбла GOOD Music)
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads