Вячорніца
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячо́рніца[1][2] (Hesperis) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м. Сцёблы прамастойныя, апушаня залозістымі валаскамі або голыя. Лісце суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, зубчастае па краі, на кароткіх чаранках. Кветкі двухполыя, белага, жаўтаватага або зеленавата-бурага колеру. Плод — сухі стручок.
Распаўсюджанне
Род налічвае каля 51 (каля 30) відаў, пашыраных у Міжземнамор’і, Сярэдняй Еўропе і Азіі.
Гаспадарчае значэнне
Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Некаторыя віды
- Hesperis matronalis L. — Вячорніца матроны, ці Гаштва, ці Вячорніца начная фіялкаtypus
- Hesperis pycnotricha Borbás & Degen — Вячорніца густаваласістая
- Hesperis sylvestris Crantz — Вячорніца лясная
- Hesperis persica Boiss. — Вячорніца персідская
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 64. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads