Хмель звычайны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хмель звычайны[1], Хмель[2][3][4] (Húmulus lúpulus) — від травяністых шматгадовых раслін роду Хмель (Humulus) сямейства каноплевыя (Cannabaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887 |
![]() | ||||||||||
Разнастайныя формы лісця |
Шматгадовая ліяна.
Сцябло ўецца па гадзіннікавай стрэлцы, чатырохграннае, полае ўнутры, пакрыта вострымі шыпамі, да 7 м у даўжыню. Карэнішча доўгае, паўзучае.
Лісце ля аснавання далонепадобнае трох-пяцілопасцевае, глыбока сэрцападобнае, з яйкападобнымі завостранымі лопасцямі, па краі буйнапілаватае, супраціўнае, з доўгімі хвосцікамі; верхняе лісце суцэльнае.
Мужчынскія суквецці на галінах другога парадку ў выглядзе мяцёлкавых суквеццяў, якія складаюцца з дыхазіяў, пераходзячых у завіткі. Мужчынскія кветкі дробныя, зялёныя, з пяцілістковым калякветнікам і пяццю тычынкамі з прамымі ніткамі. Жаночыя кветкі ў шышкападобных складаных суквеццях. Лускі шышак, размешчаныя парамі, уяўляюць сабой прылісткі неразвітага лісця, у пазусе якіх знаходзяцца падвойныя завіткі з двух-чатырох або шасці кветак, без кветак першага парадку. Прыкветкі пры плодзе разрастаюцца і нясуць жоўтыя залозкі, якія змяшчаюць лупулін. Жаночыя кветкі складаюцца з песціка, ля аснавання аточанага плёнчатым цэльнакрайнім кубкападобным калякветнікам. Цвіце ў ліпені — жніўні.
Плод — арэх са спіральна згорнутым зародкам, спее ў жніўні — верасні.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна шырока распаўсюджана ва ўмераным клімаце Еўразіі і Паўночнай Амерыкі; сустракаецца таксама на поўначы Афрыкі (у Марока). Радзіма расліны невядомая.
У Расіі распаўсюджаны амаль паўсюдна ў еўрапейскай частцы і Заходняй Сібіры, за выключэннем Крайняй Поўначы, на Каўказе і Алтаі.
Расце па далінах рэк, ярах, у прырэчных і байрачных сырых шыракалістых лясах , па хмызняковых зарасніках, у вербалозе.
Здаўна разводзіцца на спецыяльных плантацыях.
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 66. — 160 с. — 2 350 экз.
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads