Іван Пятровіч Ганенка

савецкі камісар, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Пятровіч Ганенка
Remove ads

Іва́н Пятро́віч Гане́нка (12 сакавіка (27 лютага) 1903, г. Кіраваград — 18 сакавіка 1995) — савецкі партыйны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Хуткія факты Іван Пятровіч Ганенка, Першы сакратар Астраханскага абкама КПСС (руск.) (бел. ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Эканамічны інстытут чырвонай прафесуры  (руск.) ў 1938 годзе. Удзельнік Грамадзянскай вайны. З 1924 года на камсамольскай, прафсаюзнай і партыйнай працы[1].

З 26 сакавіка 1941 па 1 верасня 1943 года сакратар ЦК КП(б)Б, адначасова ў 1941—42 гадах член Ваеннага савета 13-й арміі, намеснік начальніка палітупраўленняў Заходняга і Волхаўскага франтоў, з 1942 года намеснік начальніка БШПР[1].

У 1945—47 гадах загадчык аддзела прамысловасці і камуністычнага будаўніцтва ЦК КП(б)Б. З 1948 1-ы сакратар Полацкага абкама КП(б)Б. З 3 чэрвеня 1950 па 20 верасня 1952 года сакратар і член Бюро ЦК КП(б)Б. У 1952—61 інспектар ЦК КПСС, 1-ы сакратар Астраханскага абкама КПСС[1].

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1954—62, Вярхоўнага Савета БССР у 1947—55 гадах[1].

З 1961 года на пенсіі.

Памёр у 1995 годзе, пахаваны на Новадзявочых могілках[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Ганенко Иван Петрович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 136-137. — 737 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads